Інфармацыя па пытаннях рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2020 № 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян»
Спасылкі на сайты гарадскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях рэалізацыі пункта 1 Указа № 178:
Па пытаннях вылічэння абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, а таксама складання справаздачнасці звяртацца ў Магілёўскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь:
• Куксін Сяргей Алегавіч, намеснік начальніка аддзела арганізацыі збору плацяжоў, тэлефон – (80222) – 29 64 31
• Захаранка Марына Віктараўна, начальнік аддзела выканання бюджэту, тэлефон (80222) – 29 64 38
АЛГАРЫТМ ПА ПРАДАСТАЎЛЕННІ СУБСІДЫІ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З УКАЗАМ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АД 28 МАЯ 2020 Г. № 178
1. Арганізацыя да звароту па прадастаўленне субсідыі адкрывае ў банку рахунак 3605, прызначаны для ўліку сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду).
2. Арганізацыя звяртаецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы яе рэгістрацыі з заявай аб прадастаўленні субсідыі.
Да заявы павінны быць прыкладзены дакументы:
• копія выпіскі банка аб адкрыцці рахунку;
• копіі загадаў арганізацыі аб аб’яўленні прастою не па віне работніка і (або) устанаўленні няпоўнага працоўнага часу па ініцыятыве наймальніка, завераныя ў адпаведнасці з заканадаўствам;
• разлік памераў даплат работнікам да велічыні мінімальнай заработнай платы па кожным работніку і абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду (па прапанаванай форме).
3. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган на працягу 10 рабочых дзён разглядае зварот арганізацыі і выносіць рашэнне (па прапанаванай форме) аб выдзяленні субсідыі, якое павінна ўтрымліваць:
• суму даплат работнікам арганізацыі;
• суму абавязковых страхавых узносаў, якія падлягаюць пералічэнню ў бюджэт фонду;
• банкаўскія рэквізіты для пералічэння кожнай з сум.
4. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган не пазней за першы працоўны дзень, наступны за днём прыняцця рашэння, накіроўвае яго ў адпаведнае абласное (Мінскае гарадское) упраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – орган Фонду).
5. Орган фонду на працягу 5 рабочых дзён з дня атрымання рашэння:
• забяспечвае пералік субсідыі арганізацыі на адкрыты рахунак;
• выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы за арганізацыю ў бюджэт фонду.
6. Арганізацыя не пазней за першы працоўны дзень, наступны за днём паступлення сродкаў на адкрыты рахунак ад органа фонду, абавязана зрабіць даплату работнікам у поўным аб’ёме.