RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Часовая працоўная занятасць моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час

Парадак арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, уключаючы перыяд летніх канікул, вызначаны Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. № 958 (далей – Палажэнне).

Часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года (далей –маладыя грамадзяне), якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі ў мэтах далучэння да грамадска карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў.

Маладыя грамадзяне, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па пытаннях працаўладкавання, накіроўваюцца да наймальнікаў на свабодныя рабочыя месцы (вакансіі).

Працягласць працоўнага часу непаўналетніх:

у перыяд канікул:

– ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў – не больш за 23 гадзін на тыдзень і 4 гадзін 36 хвілін на дзень;

– ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў – не больш за 35 гадзін на тыдзень і 7 гадзін на дзень;

– ва ўзросце звыш 18 гадоў – не больш за 40 гадзін на тыдзень і 8 гадзін на дзень.

Працягласць працоўнага тыдня, а таксама штодзённай працы навучэнцаў, якія працуюць падчас усяго навучальнага года ў вольны ад вучобы час, не можа перавышаць паловы максімальнай працягласці працоўнага часу, прадугледжанай заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў адпаведнага ўзросту.

У межах Палажэння наймальніку прылічваюцца грашовыя сродкі на аплату працы маладых грамадзян у памеры налічанай заработнай платы за фактычна адпрацаваны час і выкананую работу, але не больш за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай, гадзіннай), устаноўленай у адпаведнасці з заканадаўствам, пры ўмове адпрацоўкі работнікам пэўнай працягласці рабочага часу і выканання месячнай (гадзіннай) нормы працы.