RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Які ўстаноўлены парадак назірання і лабараторнага абследавання асоб, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню па інфекцыі COVID-19?

Парадак назірання і лабараторнага абследавання асоб, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню па інфекцыі COVID-19, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Да кантактаў першага ўзроўню адносяцца асобы, якія мелі цесны кантакт:

з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з’яўлення ў яе сімптомаў захворвання;

з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19 ў бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забора матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19.

Цесным лічыцца кантакт на працягу не менш за 15 хвілін (за адзін раз) на адлегласці менш за 1 метр без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі, рэспіратара).

У адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства», грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню, падлягаюць самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту. Факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень могуць устанаўлівацца службовымі асобамі арганізацый аховы здароўя пры іх наведванні (выездзе) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19, а таксама службовымі асобамі органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд. Тэрміны знаходжання ў самаізаляцыі могуць быць падоўжаныя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Медыцынскае назіранне за кантактамі першага ўзроўню ажыццяўляецца на працягу ўсяго часу іх знаходжання ў самаізаляцыі, у тым ліку шляхам агляду і/або апытання па тэлефоне аб стане здароўя.

Лабараторнаму абследаванню на інфекцыю COVID-19 падлягаюць кантакты першага ўзроўню толькі ў выпадку з’яўлення ў іх сімптомаў вострай рэспіраторнай інфекцыі (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, закладзенасць носа, страта нюху, болі ў горле, галаўны боль). У дадзеным выпадку выконваецца ПЦР-даследаванне на 7-ы дзень або тэст сералагічнай дыягностыкі (у тым ліку экспрэс-тэст) на 9-ы дзень з даты апошняга кантакту з хворым, якому пацверджаны дыягназ COVID-19.

Кантактам першага ўзроўню без сімптомаў вострай рэспіраторнай інфекцыі лабараторнае даследаванне не праводзіцца.