RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На якіх умовах і каму могуць быць прадастаўлены паслугі няні?

На якіх умовах і каму могуць быць прадастаўлены паслугі няні?

Адказ

Паслугі пагадзіннага догдядумалалетніх дзяцей (паслугі няні) прадастаўляюцца бясплатна (панядзелак-пятніца, у межах устаноўленага працоўнага часу з 8.00 да 17.00 гадзін):

не больш за 20 гадзін у тыдзень:

сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў) ва ўзросце да 18 гадоў;

сем’ям, што выхоўваюць дваіх дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў, якія нарадзіліся адначасова;

сем’ям, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў, у якіх абое бацькоў – маці (мачыха), бацька (айчым) – адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі I або II групы;

не больш за 40 гадзін у тыдзень:

сем’ям, што выхоўваюць траіх і больш дзяцей ва ўзросце да3-х гадоў, якія нарадзіліся адначасова.

У межах пагадзіннага догляду сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, могуць прадастаўляцца паслугі кароткачасовага вызвалення бацькоў ад доглядуне больш за 10 гадзін у тыдзень.

Паслугі няні не прадастаўляюцца ў выпадку, калі:

дзіця (дзіця-інвалід) атрымлівае асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі (за выключэннем атрымання адукацыі дома);

дзіця-інвалід атрымлівае асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, а дадатковую адукацыя для дзяцей і моладзі – дома;

аказваюцца паслугі ў форме напаўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, а таксама паслугі догляду дзяцей-інвалідаў (паслугі сацыяльнай перадышкі), якія аказваюцца дамамі-інтэрнатамі для дзяцей-інвалідаў;

Догляд дзіцяці-інваліда (дзяцей-інвалідаў) з атрыманнем дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ажыццяўляе іншая асоба, якая не з’яўляецца бацькам /маці (мачахай), бацькам (айчымам), законным прадстаўніком.

Па аказанне сацыяльных паслуг няні неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства) і прадставіць наступныя дакументы:

пісьмовую заяву;

дакумент, які сведчыць асобу;

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей);

пасведчанне інваліда – для сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў), і сем’яў, у якіх бацькі (адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі;

даведку аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам, з указаннем дадатковых звестак аб атрыманні адукацыі дома – для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі з атрыманнем адукацыі дома.

Аказанне сацыяльных паслуг ажыццяўляецца на падставе нарматыўна-прававых актаў:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2000 г. № 395-З «Аб сацыяльным абслугоўванні»;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг»(Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі);

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11 «Аб аказанні сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі»(Інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання);

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2017 г. № 84 «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу і якасці сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання»;

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № ¾ «Аб устанаўленні пераліку медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання».