RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інфармацыя аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў у медыцынскіх універсітэтах і каледжах ў 2021 годзе

У 2021 годзе галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама будуць ажыццяўляцца мерапрыемствы па заключэнні мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў у медыцынскіх універсітэтах, у адпаведнасці з Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. № 821 (з дапаўненнямі і зменамі).

Мэтавая падрыхтоўка ажыццяўляецца для ўкамплектавання медыцынскімі кадрамі ўстаноў аховы здароўя, якія знаходзяцца ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек, а таксама размешчаных на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, або ў сельскіх населеных пунктах (падпункт 1.22 пункта 1 артыкула 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. (з дапаўненнямі і зменамі)).

Тэрмін абавязковай працы пасля заканчэння навучання для выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў, якія атрымалі адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, складае не менш за 5 (пяць) гадоў.

Дагаворы на мэтавую падрыхтоўку з асобамі(далей – МД), якія паступаюць ва ўстановы Рэспублікі Беларусь, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі першай ступені па профілі адукацыі «Ахова здароўя» па ўсіх спецыяльнасцях, за выключэннем «Медыка-прафілактычная справа», будуць заключацца з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама (далей – ГУпаАЗ) з 01 ліпеня 2021 года па 26 ліпеня 2021 года – апошні дзень прыёму дакументаў у медыцынскія ўніверсітэты па бюджэце.

Незалежна ад месца афармлення дагавора, заказчыкам кадраў у дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй будзе выступаць ГУпаАЗ.

Для заключэння МД неабходна звяртацца:

– жыхарам раёнаў Магілёўскай вобласці – у кадравыя службы цэнтральных раённых бальніц (па тэрытарыяльным прынцыпе), якія будуць ажыццяўляць тэхнічную падтрымку ад імя ГУпаАЗ;

– жыхарам г. Магілёва і Магілёўскага раёна – у кадравую службу УАЗ «Магілёўская цэнтральная паліклініка» (па адрасе: г. Магілёў, вул. Піянерская, 7-ы паверх, каб. 711, тэл. 8 (0222) 62-72-04), якая будзе ажыццяўляць тэхнічную падтрымку ад імя ГУпоЗ;

– жыхарам г. Бабруйска і Бабруйскага раёна – у кадравую службу УАЗ «Бабруйская цэнтральная бальніца» (па адрасе: г. Бабруйск, вул. Гагарына, 34, тэл. 8 (0225) 73-21-66, 72-43-38), якая будзе ажыццяўляць тэхнічную падтрымку ад імя ГУпаАЗ;

– жыхарам, якія пражываюць у іншых абласцях рэспублікі – у аддзел кадравай і юрыдычнай працы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама (па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, правае крыло, 2-гі паверх, каб. 234, тэл 8 (0222) 75-18-42). Выдача МД будзе ажыццяўляцца з 9-00 да 16-00 гадзін штодня (акрамя суботы і нядзелі) у перыяд з 01.07па 26.07.

Для заключэння дагавора на мэтавую падрыхтоўку абітурыент павінен звярнуцца асабіста, пры сабе мець арыгінал пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (і яго копію старонак 31, 33 і старонкі з адрасам рэгістрацыі), арыгінал або натарыяльна завераную копію атэстата аб сярэдняй адукацыі (або дыплома аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

У выпадку, калі абітурыент з’яўляецца непаўналетнім, прысутнасць аднаго з бацькоў з пашпартам і яго копіяй (старонкі 31, 33 і старонка з адрасам рэгістрацыі) або яго афіцыйнага прадстаўніка з дакументам, які пацвярджае яго правы, з пашпартам і яго копіяй (старонкі 31, 33 і старонка з адрасам рэгістрацыі), з’яўляецца абавязковай умовай.

Калі абітурыент з’яўляецца выпускніком прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай установы адукацыі,для заключэння МД прадастаўляе даведку з установы адукацыі з указаннем формы навучання, а таксама яе копію.

Дагаворы на мэтавую падрыхтоўку з асобамі, якія паступаюць у медыцынскія ўніверсітэты па спецыяльнасці «Медыка-прафілактычная справа», будуць заключацца ў ДУ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» па адрасе: г.Магілёў, вул. Грышына, д. 82, тэл.80222 74-06-49.