RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” запрашае да удзелу ў рэгіянальным конкусе творчых работ “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”, прысвечаным Дню народнага адзінства.

Конкурс накіраваны на стымуляванне творчасці, фарміраванне пачуцця гонару за Беларусь, умацаванне адзінства грамадста вакол сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, папулярызацыю культурна-гістарычнай спадчыны.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы без абмежавання ўзросту, якія могуць праявіць сябе ў розных жанрах мастацтва і творчасці праз удзел у розных намінацыях конкурсу, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:

  • “Тут нашы карані, зямля бацькоў” (паэзія ці проза – адзін твор у абраным жанры);
  • “Свайму роднаму краю пяю я песню” (аўдыё- або відэазапіс песеннага твора (аўтарскага ці народнага) – адзін твор);
  • “Незабытыя рамёствы” (фота рамеснага вырабу – адзін твор).

Заяўкі і конкурсныя работы прымаюцца да 9 верасня 2021 года на адрас kulturakrasn@tut.by. У заяўцы ўказаць дадзеныя, неабходныя для афармлення дыпломаў, а таксама назву конкурснага твора.

Вынікі конкурсу і лепшыя работы будуць агучаны ў час правядзення рэгіянальных краязнаўчых чытанняў “Мой край: вядомы, невядомы”, якія адбудуцца 16 верасня ў КРАСНАПОЛЬСКІМ РАЁННЫМ ЦЭНТРЫ КУЛЬТУРЫ. Дыпломы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу будуць адпраўлены па электроннай пошце не пазней 17 верасня

Кантактныя тэлефоны: 238 71676; (33)6281198; Марчанка Валянціна Аляксандраўна, метадыст Краснапольскага РЦК.