RU BY EN 中文
Twitter Instagram

III рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы” адбудуцца на Краснапольшчыне 16 верасня

Краязнаўчыя чытанні праводзяцца з мэтай стварэння ўмоў для творчых зносін аматараў-краязнаўцаў; захавання духоўнага вопыту продкаў, яго асэнсавання; далучэння да гістарычна-культурнага багацця рэгіёна, папулярызацыі народнай спадчыны.

У 2021 годзе чытанні прымеркаваны да Дня народнага адзінства ў Беларусі.

Арганізарар Чытанняў – ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”, чакае заяўкі аматараў-краязнаўцаў на ўдзел у мерапрыемстве да 10 верасня на электронны адрас kulturakrasn@tut.by.

Культурна-гістарычная спадчына – магутны сродак яднання грамадства. У поле краязнаўчых чытанняў могуць быць уключаны тэмы краязнаўчых даследванняў у розных намінацыях: этнаграфія, фальклор, рамёствы, асобы і гістарычныя падзеі рэгіёна і інш.

У праграме чытанняў: выступленні з дакладамі, творчыя прэзентацыі і выстаўкі, экскурсіі, творчыя праграмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і іншае.

Чытанні будуць праходзіць на базе Краснапольскага раённага Цэнтра культуры (г.п. Краснаполле, вул. Савецкая, 2).

Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Даведкі па ўзнікшых пытаннях можна атрымаць па тэлефоне (802238)71676 або (8033 6281198, Марчанка Валянціна Аляксандраўна, метадыст Краснапольскага раённага Цэнтра культуры.