RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы па праекце «Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года»

Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы па праекце «Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года».

Дата паведамлення: 27 кастрычніка 2021 г.

Інфармацыя аб дзяржаўным органе, які плануе распрацоўку дакументацыі:

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10.

e-mail: mail@minpriroda.gov.by, тэлефон прыёмнай: (+37517) 200‑66‑91, тэлефон канцылярыі: (+37517) 200-68-44, факс: (+37517) 200‑55‑83.

Назва дакумента планавання, для якога праводзіцца стратэгічная экалагічная ацэнка, апісанне:

стратэгічная экалагічная ацэнка (далей – СЭА) праводзіцца па праекце Стратэгіі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года (далей – праект Стратэгіі).

Размяшчэнне паведамлення ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі главы 4 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г. № 458.

Распрацоўка праекта Стратэгіі абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення кіравання навакольным асяроддзем, павышэння яго эфектыўнасці для забеспячэння нацыянальных экалагічных інтарэсаў у працэсе ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года.

Праект Стратэгіі дапаўняе дзеючыя дакументы прыродаахоўнага планавання і прагназавання за кошт вызначэння стратэгічных арыенціраў дзяржаўнай экалагічнай палітыкі і паслужыць асновай яе арганізацыі на перспектыву.

Інфармацыя аб прынятым рашэнні ў дачыненні да дакумента планавання і дзяржаўным органе, адказным за прыняцце такога рашэння:

зацвярджэнне праекта Стратэгіі будзе ажыццёўлена шляхам прыняцця рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Орган, адказны за прыняцце такога рашэння: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў:

грамадскія абмеркаванні праводзяцца з 27 кастрычніка 2021 г. да 27 лістапада 2021 г.

Тэрміны і парадак накіравання заўваг і прапаноў па экалагічным дакладзе па СЭА:

У перыяд з 27 кастрычніка 2021 г. да 27 лістапада 2021 г. заўвагі і прапановы па экалагічным дакладзе па СЭА па праекце стратэгіі накіроўваць на адрас Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, e-mail: mail@minpriroda.gov.by з пазнакай «Грамадскія абмеркаванні».

Інфармацыя пра тое, дзе можна азнаёміцца з экалагічным дакладам па СЭА і куды неабходна накіроўваць заўвагі і прапановы:

Экалагічны даклад па СЭА па праекце стратэгіі размешчаны на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па адрасе: https://minpriroda.gov.by/ru/ob_obsuzd_ru/ у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».

Папяровы варыянт экалагічнага дакладу па СЭА па праекце стратэгіі знаходзіцца па адрасе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь: 220004, г.Мінск, вул. Калектарная, 10, хол, 1 паверх.

Кантактная асоба па экалагічным дакладзе па СЭА па праекце Стратэгіі – кансультант упраўлення аналітычнай працы, навукі і інфармацыі галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Калінавік Марына Міхайлаўна тэлефон/факс: (+37517) 200-42-84, e‑mail: an_work@minpriroda.gov.by.

Заўвагі і прапановы па экалагічным дакладзе па СЭА па праекце Стратэгіі накіроўваць на адрас Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, e-mail: mail@minpriroda.gov.by з пазнакай «Грамадскія абмеркаванні».

Тэрміны і парадак накіравання заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні экалагічнага дакладу па СЭА:

Падача заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні экалагічнага дакладу па СЭА па праекце Стратэгіі ажыццяўляецца ў тэрмін з 27 кастрычніка 2021 г. да 9 лістапада 2021 г. па адрасе: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, e-mail: mail@minpriroda.gov.by ці адпаведных абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.