RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фізічным асобам – уладальнікам электрамабіляў не патрабуецца выплачваць авансавы плацёж па транспартным падатку

У адпаведнасці з абзацам пятым пункта 2 артыкула 307-2 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь транспартныя сродкі катэгорыі M1 або M1G, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком, па 31 снежня 2025 года не прызнаюцца аб’ектам падаткаабкладання транспартным падаткам.

У сувязі з гэтым, фізічным асобам – уладальнікам электрамабіляў – выплачваць авансавы плацёж па транспартным падатку не патрабуецца.

Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб атрыманні ад кампетэнтных органаў удакладненых звестак аб пераліку транспартных сродкаў, якія адносяцца да катэгорыі электрамабіляў.

Па меры атрымання ўдакладненых звестак у дачыненні да фізічных асоб – уладальнікаў электрамабіляў, якія атрымалі паведамленні на выплату авансавага плацяжу па транспартным падатку, падатковымі органамі будзе праведзены пераразлік авансавага плацяжу па транспартным падатку і накіравана апавяшчэнне аб ануляванні названага паведамлення.

Нагадваем, што фізічным асобам – уладальнікам транспартных сродкаў, зарэгістраваных за імі ў ДАІ МУС, не пазней за 15 снежня 2021 года неабходна выплаціць у бюджэт авансавы плацёж па транспартным падатку. Памер плацяжу – 1 базавая велічыня (29 рублёў), а ў дачыненні да прычэпа, прычэпа-дачы (каравана) і матацыкла – 20 рублёў за кожны аб’ект падаткаабкладання.

Сума і аб’ект падаткаабкладання пазначаны ў паведамленні на выплату транспартнага падатку за 2021 год. Такія паведамленні ў частцы авансавага плацяжу накіраваны плацельшчыкам па пошце або ў асабісты кабінет плацельшчыка (пры яго наяўнасці).

Выплаціць авансавы плацёж у гэтым годзе павінны толькі тыя грамадзяне, якія не мелі на 1 студзеня 2021 года дзеючага дазволу на допуск транспартнага сродку, зарэгістраванага за імі ў ДАІ МУС, да ўдзелу ў дарожным руху, атрыманага з аплатай дзяржпошліны за яго выдачу.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці