RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе грамадзян, якія дапусцілі запазычанасць па выплаце маёмасных плацяжоў

У Магілёўскай вобласці па стане на 24 лістапада 2021 г. запазычанасць па выплаце маёмасных плацяжоў, вылічаных у 2021 годзе, дапусціла 16,3 тысяч плацельшчыкаў.

Сума запазычанасці склала 672,8 тыс. рублёў, або 6,2% ад налічаных сум падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Зыходзячы з практыкі працы падатковых органаў, па стане на канец каляндарнага года запазычанасць па маёмасных плацяжах у выніку работы, якая праводзіцца падатковымі органамі, зніжаецца да 1%, а ў наступным сумы нявыплачаных падаткаў спаганяюцца ў бюджэт практычна ў поўным аб’ёме.

Нагадваем, што за наўмысную нявыплату падаткаў фізічныя асобы падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 40% ад нявыплачаных сум маёмасных плацяжоў, але не менш за 10 базавых велічынь, што складае 290 рублёў (ч. 8 арт. 14.4 КаАП).

У дачыненні да фізічных асоб, якія дапусцілі нявыплату маёмасных плацяжоў, падатковымі інспекцыямі вобласці рыхтуюцца заявы аб здзяйсненні выканаўчых надпісаў натарыусамі для наступнага спагнання запазычанасці ў прымусовым парадку з заработнай платы, пенсій і іншых выплат, а таксама накіраванні выканаўчых дакументаў у органы прымусовага выканання.

Такім чынам, даўжнікам, акрамя выплаты сумы падатку (арэнднай платы), пені і адміністрацыйнага штрафу, прыйдзецца заплаціць натарыяльны тарыф у памеры 5% ад спаганяемай сумы, але не менш за 10% ад памеру базавай велічыні, а пры накіраванні выканаўчых дакументаў у органы прымусовага выканання яшчэ і выдаткі па іх выкананні судовымі выканаўцамі і прымусовы збор у памеры 10% ад сумы выкананага на карысць спагнанніка патрабавання, але не менш за 50% ад памеру базавай велічыні.

У дачыненні да нядобрасумленных плацельшчыкаў судовымі выканаўцамі або судом прымяняюцца меры па забеспячэнні выканаўчага дакумента, такія, як:

– арышт грашовых сродкаў, у тым ліку тых, што знаходзяцца на рахунках у банках і ў іншых асоб;

– вопіс і канфіскацыя маёмасці даўжніка, забарона карыстання маёмасцю;

– забарона даўжніку ажыццяўляць пэўныя дзеянні, якія перашкаджаюць выкананню выканаўчага дакумента (напрыклад, забарона на рэалізацыю маёмасці);

– забарона іншым асобам ажыццяўляць пэўныя дзеянні, якія перашкаджаюць выкананню выканаўчага дакумента, перадаваць маёмасць даўжніку або выконваць іншыя абавязацельствы ў дачыненні да гэтага даўжніка (напрыклад, забарона аператарам мабільнай сувязі, арганізацыям, якія прадстаўляюць паслугі электрасувязі, тэлебачання, інтэрнет-правайдарам выконваць абавязацельствы па заключаных з даўжніком дагаворах);

– часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь;

– часовае абмежаванне права даўжніка на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, правы на паляванне;

– часовае абмежаванне даўжніка ў наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.

Звяртаем увагу плацельшчыкаў, якія дапусцілі запазычанасць па маёмасных плацяжах, на неабходнасць іх выплаты, што скароціць дадатковыя выдаткі даўжнікоў, звязаныя з прымусовым спагнаннем дадзеных плацяжоў падатковымі органамі.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці