20 красавіка жыхары Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на працоўных месцах, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, паркаў і іншых сацыяльных і сельскагаспадарчых аб’ектаў вобласці, а таксама падрыхтоўвалі аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Асноўнымі аб’ектамі абласнога цэнтра сталі сярэдняя школа, якаябудуеццаў мікрараёне «Казіміраўка», і радзільны дом УАЗ «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», дзе цяпер вядзецца рэканструкцыя. Тут працавала кіраўніцтва, работнікі структурных падраздзяленняў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў. Маштабна суботнік праходзіў і ў раёнах. Мясцовыя жыхары працавалі ў парках, скверах, зонах адпачынку ля вады, на спартыўных пляцоўках, аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Паўсюдна высаджвалі дрэвы і хмызнякі.
Фота ўласныя і прадастаўленыя раённымі, галіновымі газетамі, рэгіянальнымі інтэрнэт-рэсурсамі Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая