Урачысты прыём з нагоды Дня маці адбыўся 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 30 прадстаўніц прыгожага полу з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю. Кіраўнік вобласці Леанід Заяц уручыў ордэн Маці 9-ці шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая