Утвораны 17 ліпеня 1924 года
Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны і Прыпяцкага Палесся. Мяжуе з Кастрычніцкім раёнам Гомельскай вобласці, Любанскім і Старадарожскім Мінскай вобласці і Бабруйскім і Асіповіцкім Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва: 13,3 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)
Плошча: 1336 кв. км.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Пціч, агульную гідраграфічную сетку складаюць ракі Зарудэча, Даколька, Ліса, Бежыца; асноўныя азёры – Выгада і Дзікае.
У раёне залягаюць карысныя выкапні: торф, калійныя солі, сапрапелі, пяскі, нафта.
Транспарт: праз раён праходзяць аўтадарогі Слуцк – Бабруйск, Бабруйск – Глуск – Любань, Глуск – Акцябарскі.
Адміністрацыйны цэнтр – гарадскі пасёлак Глуск.
Сайт Глускага райвыканкама – http://glusk.gov.by
Герб гарадскога пасёлка Глуск ўяўляе з сябе шчыт залаціста-жоўтага (у верхняй частцы) і зялёнага колеру (у ніжняй частцы ад асновы малюнка дазорнай вежы) з выявай на ім гістарычнай славутасці Глуска – Замкавай вежы з прылеглай да яе абарончай сцяной, узятай з карты ХVII стагоддзя Княства Літоўскага, складзенай Т. Макоўскім. Вежа з абарончай сцяной выканана ў чырвоным колеры.
Сцяг гарадскога пасёлка Глуск уяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1: 2, у цэнтры правага боку якога – выява герба пасёлка гарадскога тыпу Глуск.