RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Клубная дзейнасць

У сістэму клубных устаноў Магілёўскай вобласці ўваходзіць 320 устаноў.

За 2022 год праведзена 83 673 культурныя мерапрыемствы, у тым ліку 32 309 на платнай аснове, якія наведалі больш за 1 млн. чалавек.

Населеныя пункты, якія не маюць стацыянарных клубных устаноў, абслугоўваліся з дапамогай 21 аўтаклуба. У сярэднім адзін аўтаклуб абслугоўвае каля 100 населеных пунктаў. Пры гэтым аказваецца шырокі спектр паслуг культуры і спадарожных паслуг, якія праводзяцца непасрэдна ў вёсках на адкрытых імправізаваных сцэнічных пляцоўках, базах дамоў сацыяльных паслуг, на фермах, палявых станах, па месцы жыхарства.

Пры клубных установах вобласці дзейнічаюць 2566 клубных фарміраванняў розных жанравых напрамкаў (вакальна-харавыя, музычна-інструментальныя, харэаграфічныя, тэатральныя, аўтэнтычныя, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і інш.), удзельнікамі якіх з'яўляюцца 27431 чалавек.

440 творчых калектываў маюць найменні «народны», «узорны», у тым ліку 17 калектываў са званнем «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 2022 годзе аднаму калектыву прысвоена найменне «ўзорны» – хор хлопчыкаў дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1 імя І.М. Лучанка».

Творчы патэнцыял клубных фарміраванняў мастацкай творчасці адыгрывае вялікую ролю ў культурным жыцці Магілёўскай вобласці, яны штогод дастойна прадстаўляюць наш рэгіён і краіну на міжнародным узроўні. За 2022 год творчыя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці прынялі ўдзел больш як у 200 культурных мерапрыемствах краін замежжа.

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця народных мастацкіх рамёстваў у Магілёўскай вобласці дзейнічаюць 17 Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў і Быхаўскі раённы Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, якімі ў справаздачны перыяд арганізавана 1293 выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці па розных відах народных мастацкіх рамёстваў. 78 - персанальныя.

Праведзена 42 даследча-этнаграфічныя экспедыцыі. На аснове сабранага і апрацаванага матэрыялу аднаўляюцца і ствараюцца калекцыі тканых ручнікоў, плеценых паясоў, лялек-абярэгаў, лялек у традыцыйным адзенні, калекцыі народных саламяных і гліняных цацак (птушачак, конікаў), калекцыі жаночых і мужчынскіх касцюмаў для выставачнай экспазіцыі.

Для актывізацыі дзейнасці майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці вобласці арганізаваны іх удзел у рэспубліканскіх выставах «Калядныя ўзоры» (35 майстроў), «Вяснавы букет» (66 майстроў).

Для арганізацыі працы з майстрамі і ўмельцамі ў кожным Доме (Цэнтры) рамёстваў створаны банкі даных.

Усяго ў базе майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці налічваецца больш за 600 чалавек, з якіх 92 - члены ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», 21 - мае статус «Народны майстар».

У 2022 годзе статус «Народны майстар» прысвоены майстру па аплікацыі саломай, загадчыку раённага Дома рамёстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна» Мяснік Соф'і Эдуардаўне.

Асноўныя віды рамёстваў, якія ўдалося захаваць і адрадзіць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – саломапляценне, шапавальства, дрэваапрацоўка, ткацтва, вырабы з паперы, кераміка і ганчарства, лозапляценне, вышыўка, бондарства, карункапляценне і інш., у т.л. сучасныя напрамкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: батык, тэкстыльная лялька, папяровая пластыка, вілінг, філінгаванне, дэкупаж, тэстапластыка, і інш.

Існуючы спектр фестывальна-конкурсных мерапрыемстваў у вобласці дазваляе ажыццяўляць падтрымку розных жанраў аматарскай творчасці. У прыватнасці, гэтаму садзейнічалі: Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), творчыя праекты метадычнага цэнтра - фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», грамадзянска-патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці». А таксама рэгіянальныя культурныя мерапрыемствы: фестываль танцавальных калектываў «У рытме танца» (Кіраўскі раён), конкурс харэаграфічнага мастацтва «Stars of Planet» (Асіповіцкі раён), конкурс патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Л.Лорчанкі (Бялыніцкі раён) , фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» (Бабруйскі раён), фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (Дрыбінскі раён), фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай» (Клічаўскі раён), фестываль дзіцячага мастацтва «Зоркі над Бесядзю» (Хоцімскі раён), фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскi глечык» (Краснапольскі раён), свята-конкурс «Свята Лялькi» (Круглянскі раён) і іншыя.

Падведамасныя арганізацыі культуры:

Установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы»

Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 10.

Тэлефон прыёмнай: т / факс 75-98-64

e-mail:mogomc@mogomc.by

Сайт:www.mogomc.by

Дзяржаўная ўстанова культуры «Палац культуры вобласці»

Адрас: 212002, г.Магілёў, пр-т Пушкінскі, 7.

Тэлефон прыёмнай: т / факс 76-81-81

e-mail:main@dko-mogilev.by

Сайт: www.dko-mogilev.by