Архіў навін

У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомымі ўрачамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне ўрачам, даведацца вычарпальную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі. Спецыялісты кажуць, што часта людзі, вымяраючы артэрыяльны ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць у выніку няправільныя вынікі. Таму падчас мерапрыемства будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні АЦ.