Архіў навін

У студзені-чэрвені 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 517 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 120,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 61,3 тыс. кв.м, або 50,8% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 34,6 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 54,4 тыс. кв.м.