Архіў навін

У ВНУ Магілёва падвялі вынікі ўступнай кампаніі на бюджэтныя месцы. У Беларуска-Расійскі ўніверсітэт на дзённае навучанне дакументы падалі 354 абітурыенты. Найбольш запатрабаванай аказалася спецыяльнасць «Транспартная лагістыка» - 3,7 чалавека на месца. На завочную форму навучання дакументы падалі 65 абітурыентаў. Самы вялікі конкурс быў на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» - 13,1 чалавека на месца.
Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні запланавана правесці 70 школьных кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.