Архіў навін

Зоны, свабодныя ад курэння, устаноўлены ў Глуску. Такім чынам працягваецца рэалізацыя пачатага ў 2017 годзе праекта «Глуск – здаровы гарадскі пасёлак».
Аўдыт эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жылфонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне ААТ у Магілёўскай вобласці, выявіў шэраг праблемных пытанняў. Яны сталі тэмай абмеркавання на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю рэгіёна, паведамілі ў КДК. Некаторыя таварыствы, як высветлілася ў ходзе аўдыту, не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у карыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля. Адсутнічалі дагаворы найму, не выкананы парадак налічэння і збірання платы за карыстанне жыллём.
Магілёў з гастролямі 6 сакавіка наведае Сучасны мастацкі тэатр. На сцэне абласнога драматычнага тэатра Мінская трупа прадставіць камедыю «Оскар», паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кароцін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сумесная абласная акцыя БРСМ і ДАІ па прафілактыцы пешаходнага траўматызму стартуе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Аперацыя «Пешаход» ахопіць усе раёны Прыдняпроўскага краю. Да 8 лютага ўключна інспектары Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёна сумесна з байцамі моладзевых атрадаў аховы правапарадку будуць патруляваць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, прыпынкі грамадскага транспарту, участкі аўтамабільных дарог і вуліц, найбольш схільныя рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў.
Дэкрэт №2, якім становіцца больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі, уступіць у сілу 27 ліпеня 2019 года. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі аб мерах па ўзмацненні жорсткасці антытытунёвага заканадаўства ў Беларусі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Віялета Бразоўская.
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў сакавіку-красавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.
На абласны этап ХІІ рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 330 работ у чатырох намінацыях. Вынікі спаборніцтва падвялі напярэдадні ў горадзе на Дняпры, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Кітайскі Новы год сустрэнуць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВНУ.
ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 лютага аднаўляе крэдытаванне фізічных асоб на куплю нерухомасці ў забудоўшчыкаў. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка, павялічаную на 6 працэнтных пунктаў. Акрамя таго, па крэдытах на будаўніцтва нерухомасці пры разліку жаданай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеля – фізічнай асобы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларусбанка або ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося некалькі абвальванняў шыферных дахаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. 31 студзеня ў 9.00 абрынуўся дах шасцікватэрнага дома барачнага тыпу ў в. Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна. У гэты момант унутры знаходзілася 84-гадовая пенсіянерка. Жанчына не пацярпела. Жанчына цяпер будзе пражываць у сваім доме ў гэтай жа вёсцы. Астатнія кватэры не заселены.
1 лютага 1919 года ў свет выйшаў першы нумар раённай газеты «Ударны фронт». Вось ужо 100 гадоў яна з’яўляецца інфармацыйным спадарожнікам для шклаўчан.
АТ «Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі Чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання, паведаміў журналістам прэзідэнт АТЛК ЕРА Аляксей Гром. «У сакавіку і красавіку 2019 года мы атрымаем па 100 вагонаў. Сума здзелкі – больш за 660 млн расійскіх рублёў (каля $10 млн)», – адзначыў Аляксей Гром. Кампанія накіруе за закупку ўласныя сродкі.
ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патоку папяровай машыны №2. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Андрэй Маліноўскі.
У Магілёве сёння адкрыўся новы кніжны магазін. Гэта першая фірмовая гандлёвая кропка ААТ «Белкніга» ў абласным цэнтры, трэцяя ў рэгіёне і 88-я ў краіне, перадае карэспандэнт сайта.
Бабруйск уключаны ў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год, бо ў мінулым годзе яго паказчыкі пагоршыліся, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БелТА і Мінпрацы. Механізм аднясення да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22.02.2018 №142.
У чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па міні-футболе возьмуць удзел 10 каманд. Першыя матчы пройдуць 2 лютага ў Краснаполлі і Бабруйску. Сапернікі падзелены на дзве групы. У першай згуляюць клубы з Хоцімска, Крычава, Краснаполля і Касцюковічаў, а таксама Магілёўскі «Фортэ». У другой групе аказаліся бабруйскія «Аграмаш» і «Саюз-Энерга», магілёўскі «Вторчермет», Быхаў і Бялынічы. У наступны раўнд турніру выйдуць па дзве наймацнейшыя каманды з кожнай групы. Таксама пропуск у вырашальны этап спаборніцтваў атрымае адзін з клубаў, які заняў трэцяе месца.
У Магілёве і Магілёўскім раёне 13 лютага пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе ў Бабруйску 28-30 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У Магілёве 1 лютага пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне. Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі з 31 студзеня ўступаюць у сілу змены, якія тычацца парадку афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Змены закранулі як парадак выдачы дакументаў, якія сведчаць часовую непрацаздольнасць грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадак афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення. Новыя формы бланкаў
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца 8 лютага ў 14.30, паведамілі ва ўстанове адукацыі. У праграме – сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2019 годзе і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць. Для тых, каму будзе неабходная больш падрабязная інфармацыя, пройдуць індывідуальныя кансультацыі. Таксама запланавана экскурсія па інстытуце.
Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі ў Магілёве практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», перадае карэспандэнт сайта.
У сярэдняй школе №19 Магілёва 31 студзеня ў 13.00 адбудзецца вечар-рэквіем «900 дзён мужнасці», прысвечаны 75-годдзю з дня зняцця блакады Ленінграда. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць даведацца пра нормы выдачы хлеба для рабочых, служачых, дзяцей, убачыць фота блакаднага Ленінграда, пачуць страшныя ўспаміны відавочцаў. На вечары прагучаць тэматычныя вершы і песні. Суарганізатарам вечара-рэквіему выступае дзіцячая бібліятэка-філіял № 10 пры падтрымцыГА «Рускае культурна-асветніцкае таварыства».
Беларуская федэрацыя шахмат назвала найлепшых спартсменаў краіны па выніках 2018 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на ўрачыстым закрыцці XVII міжнароднага шахматнага фестывалю ў Оршы, паведамляе сайт ГА «БФШ». Пераможцаў вызначылі ў 25 намінацыях. Так, найлепшай спартсменкай 2018 года стала Вольга Бадзелька. Яна ж прызнаная найлепшай спартсменкай да 18 гадоў.
У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыж, мацаванняў да іх, лыжных чаравік і палак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Патапаў.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па выніках міжнароднага рэйтынгу увайшоў у дваццатку найлепшых вну Беларусі. Webometrics Ranking of World Universities абнаўляецца двойчы ў год. Па выніках ліпеньскай ацэнкі 2018 года БРУ займаў 24 месца з 57 адукацыйных арганізацый краіны і знаходзіўся на 9149 месцы ў сусветным.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску. З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.