Архіў навін

Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцай (МАДБ) за кошт сродкаў дабрачыннай арганізацыі «Сэрца дзецям Чарнобыля» (Люксембург) набыта перасоўная мабільная стаматалагічная ўстаноўка, якая дазваляе значна ўдасканальваць аказанне пад агульным наркозам стаматалагічнай дапамогі непаўналетнім пацыентам, якія маюць патрэбу ў падобных аперацыях.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прафсаюзы Беларусі далі старт правядзенню маштабнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» у падтрымку маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці і было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
У Бабруйску праходзіць Тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня». Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Таццяна Кізатава.
У лістападзе будуць доўгія выхадныя, якія ўзнікнуць праз перанос працоўнага дня з 8 лістапада на 16 лістапада. Адпачываць беларусы будуць з 7 лістапада па 10-га. Варта памятаць, што наступны працоўны тыдзень стане даўжэйшым за кошт рабочай суботы 16 лістапада.
Паміж «Омск Карбон Магілёў» і Інстытутам прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент змацавалі подпісамі генеральны дырэктар ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» Марат Ігізбаеў і дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка.
Фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прадставяць сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Уваход бясплатны, пры гэтым у зале колькасць месцаў абмежавана – усяго 880. Канцэрт у Бабруйску стане часткай Дзён культуры Егіпта, якія пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада. Такая дамоўленасць дасягнута ў мэтах выканання комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2018–2019 гады.
У Горацкім раёне падчас аператыўных праверак падаткавікі выявілі 15 кіроўцаў, якія займаліся нелегальнымі перавозкамі пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Кожнаму з правапарушальнікаў прад’яўлены да выплаты адзіны падатак, агульная сума якога склала Br1,8 тыс. Двое нелегалаў папаліся правяраючым інспектарам паўторна. У дачыненні да іх складзены пратаколы. Адзін з аўтамабіляў канфіскаваны да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў эканамічным судзе Магілёўскай вобласці.
На базе Абласнога цэнтра творчасці адбыўся ХХV Чэмпіянат Магілёўскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. У спаборніцтве прыняло ўдзел 36 каманд з Магілёва, Бялыніч, Бабруйска, Кіраўска, Краснаполля, Крычава, Асіповіч, Слаўгарада, агр. Папоўка.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аналізу прымаемых дзяржаўнымі органамі кіравання мер па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйска і Бабруйскага раёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў сістэме аховы здароўя Асіповіцкага раёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў. Дзяржаўнымі кантралёрамі былі выкрыты неадзінкавыя парушэнні бюджэтнага і іншага заканадаўства пры выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, ажыццяўленні закупак, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і вядзенні бухгалтарскага ўліку.
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе ў Магілёве 31 кастрычніка – 5 лістапада. Усе канцэрты будуць праводзіцца на пляцоўцы Палаца культуры вобласці. Пачнецца музычны форум з юбілейнага канцэрта гурта «Любэ».
Каля 970 гаражоў плануюць знесці на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Спадарожнік – 2008» (масіў у раёне абласной бальніцы) у сувязі з будаўніцтвам пуцеправода-дублёра вуліц Якубоўскага –Загарадная шаша ў Магілёве. Праект абмяркоўваўся на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Месцазнаходжанне вялікага сельгаскірмаша ў Магілёве перанесена. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама. Раней паведамлялася аб планах арганізацыі шматдзённага сельгаскірмаша на тэрыторыі, прылеглай да ГЦ «Парк Сіці». Аднак у сувязі з правядзеннем будаўнічых работ на дадзенай пляцоўцы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пераносіцца ў мікрараён «Юбілейны» (раён дома № 25 па вул. Каралёва). Кірмаш будзе працаваць з 30 кастрычніка па 3 лістапада бягучага года. mogilevnews.by
Спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 года нумар 722, паведамляецца на сайце урада. Дакумент змяшчае пералік абавязковых проціпажарных мерапрыемстваў, нормы забеспячэння пажарнай тэхнікай і сродкамі для тушэння лясных пажараў, патрабаванні пры надыходзе пажаранебяспечнага сезона, пры правядзенні высечкі лесу, а таксама пры нарыхтоўцы жывіцы і іншых лясных рэсурсаў.
Выязны семінар-нарада моладзевых саветаў Магілёўскага і Віцебскага абласных аб’яднанняў прафсаюзаў адбудзецца 30 кастрычніка ў Магілёве. Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з працай моладзевага Савета раённай арганізацыі транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый. Для дзяцей правядуць экскурсію па ААТ «Магілёўліфтмаш».
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце МДУХ.
Напярэдадні восеньскіх школьных канікул у Магілёўскай вобласці праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі. Мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей пройдуць у рэгіёне да 3 лістапада, паведаміў часовы выканальнік абавязкаў начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.
Магілёўская вобласць і кітайскі горад Цяньцзінь зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва. Намеры развіваць партнёрскія ўзаемаадносіны выказалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік дырэктара муніцыпальнага гандлёвага бюро Цяньцзіня Чжоу Лу.
Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «#ЗДАРОЎЕ Ў СЯЛО» пройдзе 1 лістапада на базе ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (в. Рэчкі Магілёўскага раёна). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Магілёва (вуліца Аўтазаводская, 20) 30 кастрычніка адбудзецца адкрыццё Цэнтра актыўнага даўгалецця «Забота» Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» пройдзе 15 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лістапада намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тут разам з работнікамі ўстановы аховы здароўя працавала кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў. Вынік старанняў, як гаворыцца, у наяўнасці: чыстыя газоны пасля ўборкі лістоты дадалі зеляніны асенняму пейзажу, а новыя туі, клёны, ліпы і хмызнякі – утульнасці і прывабнасці знешняга аблічча абноўленай радзільні.
Абласная спартакіяда для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Акадэмія мужнасці» пройдзе ў горадзе на Дняпры 28 кастрычніка. Сёлета ў спаборніцтве прыме ўдзел 9 каманд з Магілёва, Бабруйска, Дрыбіна, Шклова, Круглага, Кіраўска, Асіповіч, Хоцімска, Горак. Спартакіяда будзе складацца з тэарэтычнай і спартыўнай частак. Хлопцам трэба будзе адказаць на пытанні па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы, праявіць сілу і спрыт у бегу на 100 і 1000 м, стральбе з пнеўматычнай зброі, перацягванні каната, гіравым спорце, падцягванні на перакладзіне.
Новый аппарат МРТ установили в Могилевской областной больнице. Ввести в эксплуатацию оборудование планируют к середине ноября. Магнітна-рэзанансны тамограф сучаснага ўзроўню (Philips Ingenia 1.5T) набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Яго кошт склаў каля $ 1 млн.
Урачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2019» адбылося сёння ў Магілёве. У гэтым годзе на форуме пакажуць 353 фільмы з 49 краін свету. Упершыню будуць прадстаўлены працы з Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Інданезіі.
Да канца лістапада ў Касцюковіцкім раёне запрацуе новая станцыя абезжалезвання вады. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Касцюковіцкага УКП «Водаканал» Сяргей Прывалаў. «Цяпер у раёне працуюць 4 модульныя і 1 стацыянарная ўстаноўка па абезжалезванні. Да канца лістапада мы запусцім пятую модульную станцыю. На сённяшні дзень ужо гатовыя студні і падмурак. Да ўстаноўкі рыхтуецца сама ачышчальная сістэма», – расказаў ён.
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада. Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту, рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Свежыя ідэі, аператыўнасць і актуальнасць інфармацыі, арыентаванасць на аўдыторыю – вось тыя складнікі, якімі павінны кіравацца сродкі масавай інфармацыі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на семінары для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вобласці, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.