Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння сустрэўся з працоўным калектывам абласной бальніцы. Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.
У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі.
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» адбудзецца 27-28 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. У творчым спаборніцтве запрашаюць прыняць удзел сем’і, у якіх абое – жонка і муж – з’яўляюцца студэнтамі. Прычым заявіць пра сябе могуць пары як з беларускіх ВНУ, так і іншых дзяржаў.
З мэтай папулярызацыі гульняў сярод беларускай моладзі фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» аб’яўляе пра старт новага конкурсу для навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам арганізатары мультыспартыўнага форуму чакаюць ад удзельнікаў фотаработы, якія могуць прадэманстраваць яркія перамогі маладых людзей у спартыўнай або каляспартыўнай сферах. Конкурс «Час яркіх перамог» будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першы этап ужо ў самым разгары, а яго вынікі будуць падведзены 21 лютага.
У Магілёўскай вобласці рэгіструецца зніжэнне сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі УАЗ «МАЦГЭіАЗ» Наталля Марозава.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Магатэкс» плануе да кастрычніка гэтага года завяршыць комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства. Пра гэта паведаміў яго генеральны дырэктар Віктар Маціевіч на пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам».
Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць і ў Магілёве, зазначылі ва УУС аблвыканкама.
У Мінску падвялі вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018». Мерапрыемства прайшло ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій. Праграма фіналу традыцыйна ўключала прэзентацыю найбольш перспектыўных распрацовак і абарону праектаў-фіналістаў перад рэспубліканскім экспертным саветам у дзвюх узроставых групах: першая –навучэнцкая моладзь, другая – студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўная моладзь, маладыя навукоўцы да 35 гадоў.
Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі. Паводле слоў суразмоўцаў, у спаборніцтвах прыме ўдзел каля 20 каманд з Беларусі, Расіі, Малдовы, Прыднястроўя, Украіны, Германіі. Усяго на турніры выступяць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.
«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва – з гэтай тэмы пачаў сваю размову з работнікамі прадпрыемства ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, наведаўшы арганізацыю ў межах адзінага дня інфармавання.
Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
У Беларусі трэба забяспечыць максімальную загрузку домабудаўнічых камбінатаў, гэта дазволіць ім працаваць стабільна і зарабляць сродкі для ўласнага развіцця. Пра гэта сёння заявіў пасля знаёмства з работай ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна.
IX Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» пройдзе ў Магілёўскім СК «Алімпіец» 14-16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Паводле слоў суразмоўцаў, экспазіцыя традыцыйна адкрывае будаўнічы сезон. Яна з’яўляецца значным мерапрыемствам, закліканым унесці ўклад у распаўсюджванне інфармацыі аб дасягненнях будаўнічай індустрыі і накіравана на прыцягненне ў рэгіён сучасных будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій.
Два Гран-пры конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы» засталіся ў абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Наталля Курыла.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. «Вялікая размова з Прэзідэнтам» пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.
Вясновае разводдзе ў Магілёўскай вобласці чакаюць у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе на будаўніцтва аб’ектаў адукацыі накіравалі Br15 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама яго начальнік Уладзімір Рыжкоў.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Па выніках спаборніцтва за 2018 год камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены дыплома III ступені.
Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 143 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Дзень адчыненых дзвярэй «Сардэчна запрашаем чытачоў, ці старонніх для нас няма» адбудзецца 27 лютага ў бібліятэках абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».
Прадукцыю з сімволікай II летніх Еўрапейскіх гульняў выпусціць «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Сустрэча, прысвечаная рабоце з сучаснымі электроннымі інструментамі па планаванні і каардынацыі грамадскіх мерапрыемстваў і кампаній, пройдзе 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Удзельнікі заняткаў не толькі даведаюцца, што такое Google Sheets, IFTTT, Zapier, Trello і Dropbox Paper, але і навучацца працаваць з гэтымі інструментамі. Напрыклад, паспрабуюць запланаваць акцыю, зрабіць анонс спікера, стварыць бота мерапрыемствы і інш. Уваход вольны.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 лютага намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў. З 10.00 да 12.00 па нумары (80222) 48-50-04 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія тычацца арганізацыі дарожнага руху, рэгістрацыйнай і экзаменацыйнай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лютага. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65-34-95, 65-32-98. План-графік прафсаюзнага прыёму ў Магілёўскай вобласці на 28 лютага
Новая распрацоўка вучонага Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі – цэнтрабежны дражыратар насення з лопасцевым адбівальнікам – дазволіць значна знізіць кошт у Беларусі насеннага матэрыялу з абалонкай. Пра гэта паведаміў аўтар праекта – намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Дзяніс Міхееў.
Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб ліквідацыі таварыства з дадатковай адказнасцю «Букініст», паведамляецца ў прэс-службе суда. Суд устанавіў, што ў працэсе конкурснай вытворчасці ўпраўляючым у рэестр патрабаванняў крэдытораў уключаны патрабаванні на агульную суму звыш Br26,7 тыс., выяўлена маёмасць даўжніка на суму звыш Br4,7 тыс., нерухомая маёмасць і аўтатранспартныя сродкі за даўжніком не зарэгістраваны, грашовыя сродкі на разліковым рахунку даўжніка адсутнічаюць.
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у адборачным этапе рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
Другі рэспубліканскі форум пчаляроў збярэ вопытных і паынаючых спецыялістаў па гадоўлі пчол 1-2 сакавіка ў Крычаве, у праграме мерапрыемства-майстар-класы, віктарына, круглы стол, выстава, дэгустацыя. Пра гэта паведамілі ў КУП «Моладзевая сацыяльная служба».
Прафілактычны праект «Час выбіраць здароўе!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Стартуе акцыя 28 лютага ў Чавускім раёне, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На працягу года да праекта далучацца Магілёў, Бабруйск, а таксама шэсць раённых цэнтраў: Чавусы, Клімавічы, Крычаў, Мсціслаў, Шклоў, Чэрыкаў.