Архіў навін

Музычна-літаратурны вечар «Чароўнае жыццё Шчаўкунка», прысвечаны 130-годдзю прэм’еры балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок», пройдзе 5 студзеня ў Бабруйскім мастацкім музеі. Перад гледачамі выступяць настаўнікі і вучні Дзіцячай школы мастацтваў №1 імя Я. К. Цікоцкага. Пачатак а 18.00. bobrlife.by
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.