Архіў навін

Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі. У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.
У Магілёўскай вобласці захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі знізілася на 39%. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай. «У Магілёўскай вобласці па выніках мінулага тыдня захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на COVID-19, знізілася на 39% у параўнанні з папярэднім тыднем. Пры гэтым дзіцячая захворвальнасць знізілася на 25%, а ў дарослых – на 45%», – адзначыла Святлана Нячай.
Першыя ўраджаі гародніны ўжо збіраюць у ААТ «Рассвет» імя К. Арлоўскага. У цяплічным камбінаце вядомай гаспадаркі ў Кіраўскім раёне паспелі агуркі. На чарзе – таматы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэртную праграму «Душа наша, Масленіца!» Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры. Праграма адкрые масленічны тыдзень і падорыць гледачам святочны настрой, упэўнены ў гарадской капэле. Са сцэны Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і правядзення вольнага часу прагучаць творы рускіх класікаў - Пятра Чайкоўскага і Міхаіла Глінкі, а таксама творы таленавітага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч.
У беларуска-расійскім універсітэце прайшоў «Кубак па адукацыйнай робататэхніцы»
Фіналісты шоу «Х-фактар Беларусь» падтрымалі правядзенне рэферэндуму. Артысты выступілі на самых буйных выбарчых участках у Магілёўскай вобласці. Музычнае суправаджэнне важных падзей у краіне – ужо традыцыя. Зоркі вядомага шоу падзялілі з выбаршчыкамі важны для кожнага беларуса дзень. Магілёўцы, якія цэлымі сем’ямі прыйшлі прагаласаваць, трапілі на сапраўдны канцэрт з любімымі хітамі. І тут жа пераможца шоу «Х-фактар Беларусь» Андрэй Панісаў прадставіў прэм’еру – сінгл «Невідзімка».
Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты рэферэндуму. «Агульная колькасць грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму - 6 млн 815 тыс. 667 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 78,63 працэнта - гэта значыць больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Такім чынам, лічыцца, што рэспубліканскі рэферэндум адбыўся», - адзначыў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
У Беларусі закрыліся ўчасткі па галасаванні на рэферэндуме. Працавалі 5510 участкаў, у тым ліку 217 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 - у воінскіх часцях. Участкі для галасавання былі адкрыты з 8.00 да 20.00. Таксама было арганізавана галасаванне дома. На рэферэндум было вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? БЕЛТА
Рэферэндум у Беларусі адбыўся, паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка. Яўка выбаршчыкаў на 12.00 склала 52,85 працэнта. Брэсцкая вобласць - 52,12 працэнта, Віцебская - 56,19 працэнта, Гомельская вобласць - 58,27 працэнта, Гродзенская - 52,39 працэнта, Мінская - 52,98 працэнта, Магілёўская - 56,23 працэнта, Мінск - 44,71 працэнта.
На ўчастках для галасавання добра выбудавана ўся работа. Такім меркаваннем падзяліўся міжнародны наглядальнік з Германіі Хайнц-Рудольф Вемаер, які працуе сёння на ўчастках для галасавання ў Магілёве.
Першы намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Акуліч – прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасавання № 2, размешчаны ў будынку Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа, з сям’ёй. А яна ў яго вялікая: жонка Наталля і пяцёра дзяцей: 9-гадовы Яраслаў, 7-гадовая Насця, Ксенія, якой пяць з паловай гадоў, Юля і Сафія, якім у красавіку споўніцца адпаведна 4 і 2 гады.
Абласны сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны за 2021 год, прайшоў 24 лютага ў Палацы культуры вобласці.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык прыняла ўдзел у датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. – Гэта найважнейшая палітычная падзея ў жыцці краіны. Асноўны закон – гэта падмурак, на якім грунтуецца і развіваецца дзяржава. Таму заклікаю ўсіх грамадзян Магілёўшчыны прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме і зрабіць свой выбар на карысць мірнай, незалежнай краіны, якая стабільна развіваецца, – нашай любімай Беларусі.
Гэта была заключная сустрэча кіраўніка вобласці з раённымі актывістамі. Раней яны прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны і напярэдадні рэферэндуму па прыняцці праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны, сталі запатрабаванымі людзьмі і карыснымі для губернатара. На іх, як правіла, размова заходзіла не толькі аб абнаўленні Асноўнага закона дзяржавы, але і аб надзённых праблемах рэгіёнаў, аб задачах на самую блізкую перспектыву.
Удзел у рэферэндуме – важны крок для развіцця эканомікі, стабільнай працы прадпрыемстваў, годных заробкаў працаўнікоў. Работнікі прадпрыемстваў замежнага ТАА «ВМГ Індустры» ў Магілёўскай вобласці гавораць аб сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі і неабходнасці ўдзелу ў рэферэндуме.
Старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы лічыць, што рэферэндум – гэта момант ісціны для беларусаў, каб паказаць усяму свету, што мы – нацыя:
Адкрыты дыялог «Захаваем любімую Беларусь!» 23 лютага сабраў на базе МДУ імя А. А. Куляшова каля 130 маладых людзей, большасць з якіх упершыню атрымалі магчымасць прыняць удзел у галасаванні. У дыскусійнай пляцоўцы таксама паўдзельнічалі рэктар МДУ імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці Алег Дзячэнка, нам.
У Магілёўскай вобласці галасаванне ідзе актыўна, людзі не прывыклі адкладаць важныя справы на потым. Такое меркаванне выказала назіральнік на Дняпроўскім участку для галасавання № 8 Быхава Вольга Квартальная. «Людзі, чыя праца звязана з сельскай працай, не прывыклі адкладаць важныя справы на потым, таму і прыходзяць галасаваць датэрмінова, – сказала Вольга Квартальная. – Участак размешчаны ў мікрараёне Колас, у будынку ААТ «ПМК-85 Вадбуд». Частка прымацаваных да яго людзей працуюць тут жа на прадпрыемстве, таму галасуюць загадзя – у зручны для іх час».
У Гомелі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 107 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
Свята «Купалле» ў Год гістарычнай памяці злучыць у сабе традыцыі і сучаснасць. Пра гэта сказаў сёння намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні «Купалля» («Александрыя збірае сяброў»).
Датэрмінова прагаласаваў на Кіраўскім участку для галасавання № 1 ветэран сельскагаспадарчай галіны раёна Мікалай Пад’ялоўскі. Мікалай Баніфацьевіч паўстагоддзя прысвяціў працы ў аграрнай сферы Кіраўшчыны, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай за прафесійныя і асобасныя якасці. У свой час, праходзячы вайсковую службу, з гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак ва ўмовах ваенных дзеянняў.
Чатыры спецыялісты Міністэрства аховы здароўя ўзгоднены на пасады галоўных дзяржаўных санітарных урачоў, паведамляе Telegram-канал «Афіцыйны Мінздраў». Чатыры спецыялісты прайшлі ўзгадненне на пасады галоўных дзяржаўных санітарных урачоў. Так, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці будзе Вольга Гаськова, Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці – Максім Фоціеў, Старадарожскага раёна Мінскай вобласці – Аляксандр Дубовік, горада Наваполацка Віцебскай вобласці – Павел Саўчанка.
Валерыя Жарыкава аддала свой голас у першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі. Дзяўчыну віншавалі ўсёй камісіяй – менавіта 22 лютага ёй споўнілася 18 гадоў. Навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Валерыя Жарыкава ў дзень свайго паўналецця прыйшла на ўчастак для галасавання. Нягледзячы на актыўную падрыхтоўку да святкавання дня нараджэння і бесперапынныя віншаванні, дзяўчына не змагла застацца ўбаку ад важнай для ўсіх беларусаў палітычнай падзеі – правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму.
Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня: – Правядзенне рэферэндуму – гэта важная падзея для любога беларуса, якому неабыякавыя будучыня і лёс краіны. Кожны з нас сваім удзелам зможа вызначыць далейшы кірунак развіцця грамадства, бо змены закрануць практычна ўсе сферы жыцця грамадства і дзяржавы. Немалаважна, што сур’ёзна ўзмацняецца блок правоў і свабод грамадзян, дзе будуць адлюстраваны асноватворныя і традыцыйныя каштоўнасці беларусаў.
Шматдзетныя бацькі Таццяна і Дзмітрый Кавалёвы на Пашкаўскі ўчастак для галасавання ў Магілёўскім раёне прыйшлі з трыма дзецьмі. Старэйшай Настассі – 16 гадоў, малодшаму Сашу – 2 месяцы. Таццяна працуе бухгалтарам, Дзмітрый – прадпрымальнік. Муж і жонка змянілі гарадскую прапіску на вясковую. Як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымалі ўчастак у Пашкава. Галава сямейства бярэ слова, за што ён галасуе на рэферэндуме:
Ледзь участак для галасавання, размешчаны ў Магілёўскай школе № 6, пачаў працу, на парозе з’явіўся Сяргей Новікаў – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Председатель областного исполнительного комитета Анатолий Исаченко дал старт досрочному голосованию в Могилевской области, первым отдав свой голос на участке №57, расположенном в средней школе №1 города Могилева.
Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца адкрыць сёлета. Аўтадарога будзе ўзведзена па параметрах другой катэгорыі з дзвюма палосамі руху і пакрыццём з цэменту і асфальтабетону, – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый. На будаўнічым участку даўжынёй 12 км будуць пабудаваны два масты – праз рэкі Днепр і Вільчанка, а таксама пуцеправод праз чыгунку. Кошт аб’екта – Br145 млн, праект рэалізуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Старшыня Беларускага аб’яднання саюза афіцэраў інжынерных войскаў Магілёўскай вобласці, ветэран інжынерных войскаў гвардыі палкоўнік у адстаўцы Сяргей Нос: – Напярэдадні рэферэндуму мне хочацца, каб кожны добра падумаў, за што ён галасуе. За нейкія прывідныя «аблокі» або за спакой і стабільнасць. З вышыні сваіх гадоў магу ўпэўнена сказаць, што лепш мець сініцу ў руках, чым павесціся на прывідныя салодкія абяцанні. Мы зараз жывём вельмі добра, і давайце гэта шанаваць. Хочаш вучыцца – вучыся, хочаш працаваць – працуй і атрымлівай зарплату.