Архіў навін

Абласны форум настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, работнікаў музеяў па тэме «Сусветная гісторыя на сучасным этапе і роля педагога ў патрыятычным выхаванні моладзі» сабраў у Магілёве каля 600 чалавек. У ролі экспертаў у ім прынялі ўдзел вядомыя палітолагі і гісторыкі нашай краіны.
Абласны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» працягвае падарожжа па раёнах Магілёўшчыны. 28 красавіка ў маршруце аўтацягніка былі Чэрыкаў і Крычаў.
У Магілёве завяршыліся Кубак Беларусі, рэспубліканскія спаборніцтвы па кросе на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Аляксандра Кіцэнкі.
Урокі памяці ва ўстановах адукацыі дапамагаюць захаваць не толькі дакладную гісторыю нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і гісторыю кожнай асобнай сям’і. Такім меркаваннем падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова падчас тэматычнага ўрока ў сярэдняй школе № 37 Магілёва.
Адзіны дзень прыёму на Магілёўшчыне паказаў эфектыўнасць сацыяльных намаганняў дзяржавы і новыя кірункі для працы заканадаўцаў.
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная Еўрапейскаму тыдню імунізацыі, прайшла ў прэс-цэнтры ІА «Магілёўскія ведамасці». Удзел у ёй прынялі загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч, загадчык кансультатыўнай паліклінікі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Дзяніс Арлоў, урач-алерголаг Магілёўскай дзіцячай паліклінікі № 4 Вераніка Сакалоўская.
Больш за дваццаць гадоў жыхарка Глуска Валянціна Аляксандраўна Алейнікава збірала інфармацыю пра свайго бацьку Аляксандра Рыгоравіча Храмянкова, які знік без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. За гэты час удалося даведацца нямала, у тым ліку і тое, што камандзір узвода 121 асобнага танкавага батальёна лейтэнант Аляксандр Храмянкоў у лістападзе 1941 года здзейсніў подзвіг, за які быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга (загад ад 14.02.1942).
Выбудоўваючы сваю працу, кіраўнікі любога ўзроўню павінны разумець, што ад іх узаемадзеяння з людзьмі залежыць сітуацыя ў краіне ў цэлым. Менавіта таму да кожнага чалавека павінна быць ўважлівае стаўленне. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас пашыранага выязнога пасяджэння Прэзідыуму Савета Рэспублікі ў Бялынічах. Сёння тут падводзяць вынікі адзінага дня прыёму грамадзян у Магілёўскай вобласці, падчас якога члены верхняй палаты Парламента наведалі ўсе раёны рэгіёна.
Напярэдадні 9 мая работнікі райвыканкама, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Магілёўскім раёне. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме. Ветэраны пачулі ад сваіх гасцей шмат цёплых слоў падзякі, пажаданні здароўя і дабрабыту. Ім уручылі кветкі, віншавальныя паштоўкі і матэрыяльную дапамогу.
Многія пытанні грамадзян можна вырашыць мясцовым органам улады. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас прыёму грамадзян у Асіповічах. Сёння члены Савета Рэспублікі на чале з Наталляй Качанавай праводзяць у Магілёўскай вобласці адзіны дзень прыёму грамадзян. У рэгіёне на прыёмы запісалася больш за 200 чалавек.
У Слаўгарадзе з’явіцца новая аўтаматызаваная кацельня на мясцовых відах паліва. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Краснабаеў.
Аляксею Бірукову, старшаму выкладчыку кафедры гісторыі і філасофіі МДУ імя А. Куляшова, лектару магілёўскай абласной грамадскай структуры «Беларускае таварыства «Веды», часта прыходзіцца звяртацца да тэмы міжнародных адносін у свеце, выступаючы ў студэнцкіх аўдыторыях, перад працоўнымі калектывамі. Практыка ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, добрае веданне гісторыі развіцця краін і англійскай мовы дазваляюць яму аналізаваць інфармацыю з разнастайных, у тым ліку з замежных, крыніц.
Удзельнікаў абласнога маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі памяці і славы» сустракала ў аўторак касцюковіцкая зямля.
Тэлерадыёкампанія «Магілёў» вярнулася з Масквы з узнагародай. Наша каманда стала лаўрэатам Х конкурсу «Горад у люстэрку СМІ», які праводзіцца міжнароднай асамблеяй сталіц і буйных гарадоў СНД.
Памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ўшанавалі ў Слаўгарадзе. У дзень 36-й гадавіны аварыі на ЧАЭС мітынг-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў улады і грамадскасці прайшоў на алеі Памяці пахаваных вёсак. Нараўне з іншымі раёнамі Магілёўскай вобласці Слаўгарадскі ўвайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: у рознай ступені радыенуклідамі была забруджана ўся яго тэрыторыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС для раёна былі значнымі: у сувязі з адсяленнем спыніла існаванне 25 населеных пунктаў, ліквідаваны 3 сельсаветы і 4 сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Новы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Слаўгарадзе. Наваселле справіла шматдзетная сям’я Марыны і Васіля Партэй, у якой зараз выхоўваецца 5 дзяцей.
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка 28 красавіка з 11.00 да 12.00 будзе праводзіць у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл.: (8 0222) 32 39 43. Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
Пасля ўспышкі афрыканскай свіной чумы ў 2010 гадах агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна пазбавіўся больш чым 30-тысячнага пагалоўя свіней. Пакуль выйсці на ранейшыя аб’ёмы так і не атрымалася.
На Магілёўшчыне дадзены старт абласному маладзёжнаму патрыятычнаму праекту «Дарогамі Памяці і Славы», які прысвечаны Году гістарычнай памяці і 77-й гадавіне Вялікай Перамогі.
У 2022 годзе РУП «Завод газетнай паперы» плануе нарасціць выпуск паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў у 2,5 разы. Такія даныя падчас інтэрв’ю карэспандэнту sb.by агучыў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Міхаіл Касько.
На час правядзення рэлігійнага свята Радаўніца дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зон радыеактыўнага забруджвання, на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым. Беспрапускны парадак будзе дзейнічаць у перыяд з 30 красавіка па 3 мая. Знаходжанне ў зонах адчужэння і адсялення ў гэтыя дні дазволена з 9:00 да 17:00 гадзін.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Толькі дзякуючы падтрымцы дзяржавы і Прэзідэнта на пацярпелых ад аварыі землях наладжана нармальнае жыццё людзей
Сёння адзначаецца 152-я гадавіна з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна. Памятную дату адзначылі па традыцыі на плошчы, якая носіць імя правадыра сусветнага пралетарыяту. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый, выканаўчай ўлады ўшанавалі памяць вялікага палітычнага дзеяча і ўсклалі кветкі да помніка заснавальніка савецкай дзяржавы.
Работа предприятий в условиях санкций, патриотическое воспитание молодежи, спортивный престиж на международной арене — эти темы стали ключевыми во время визита заместителя Премьер-министра Игоря Петришенко в Бобруйск.
Маладзёжны абласны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы», прысвечаны Году гістарычнай памяці і 77-й гадавіне Вялікай Перамогі, стартуе на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў наведаў з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць. Сёння ў аблвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Магаблвыканкама Анатоля Ісачанкі з кіраўніком расійскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Абласны этап I рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 22 красавіка а 11:00 у анлайн-фармаце. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел каманды з устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі з усяго рэгіёна, акрамя студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў.
Першыя ўдзельнікі марафону «Цягнік гістарычнай памяці», які праедзе па маршруце Магілёў–Брэст–Магілёў адправяцца ў займальнае падарожжа 21 красавіка. Пабываць у гэтай паездцы могуць не толькі школьнікі, але і цэлыя сем’і. Як расказалі ў Магілёўаблтурысце, заяўкі на гэту займальную экскурсію ўжо падалі каля тысячы ўдзельнікаў з усёй Магілёўскай вобласці.
Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе з 25 па 29 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Жыгуноў.