Архіў навін

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Сельскагаспадарчы філіял «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» – гаспадарка, якая стабільна працуе і развіваецца. На працягу шэрагу гадоў яна ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна ставячы перад сабой новыя задачы і, безумоўна, іх выконваючы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, камплекты ўзнагарод будуць разыграны прадстаўнікамі розных узроставых катэгорый у кіданні молата, дзіды і дыска, а таксама ў штурханні ядра.
На палях філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» ў Магілёўскім раёне ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых збожжавых. Да канца месяца неабходна ўнесці ўгнаенні на плошчы 3,5 тыс га.
У рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці паступіла новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Набыць яго можна без гандлёвай нацэнкі па безнаяўным разліку і за наяўныя па адрасе: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 9. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 76-92-42, 76-92-66. З панядзелка выданне з’явіцца ў продажы ў гандлёвых кропках ААТ «Магілёўсаюздрук».
Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва ідзе згодна з устаноўленым графікам. Абласны цэнтр стане другім пасля Мінска беларускім горадам з кальцавым рухам. На новай дарозе прадугледжана будаўніцтва трох штучных збудаванняў: двух мастоў і пуцеправода праз чыгунку. Самым буйным з іх стане мост праз Днепр працягласцю 378 м. Аб’язная дарога будзе на 90% складацца з высокатрывалага цэментабетоннага пакрыцця, асфальтаваць плануюць толькі з’езды, масты і пуцеправод. Шырыня дарожнага палатна складзе 14 м. Тут прадугледжаны дзве паласы руху, абочыны і ўмацаваныя прыпыначныя палосы.
Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца ў сакавіку ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста. На ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 на напрамку Магілёў–Салігорск–Магілёў. Таксама ў названыя даты некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў і раскладу. БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставінаў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Прыём заявак на XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» пачынаецца 15 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У рамонтным цэху ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» кіпіць праца нават у суботу. Да пасяўной рукой падаць – тэхніка ў сельгаспрадпрыемствах патрэбна ў поўнай гатоўнасці і ў тэрмін. На зіму ў рамонт паступіла каля 80 энерганасычаных трактароў, з іх сваім ходам змаглі дабрацца толькі тры машыны. Зараз больш за палову ўжо на хаду, каля двух дзясяткаў у працы. Дырэктар «Задняпроўскага міжрайаграсэрвісу» Алег Грудаў тлумачыць, што дэбіторская запазычанасць кліентаў-сельгаспрадпрыемстваў, перабоі з пастаўкамі імпартных запчастак адбіліся на тэмпах рамонту.
У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Кірмашы вакансій будуць праводзіцца: 15 сакавіка з 09.00 да 10.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама.
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў правядзе прыём грамадзян 16 сакавіка ў памяшканні Крычаўскага райвыканкама па адрасе г. Крычаў, вул. Савецкая, 51. Прыём пачнецца а 10:00 па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 02241 34745. Запіс заканчваецца за тры дні да правядзення прыёму грамадзян. Рэд.
Форум актывістаў абласнога праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» сабраў каля 400 дзяцей з усіх куткоў рэгіёна. Узнагароды сёння атрымала 36 устаноў адукацыі з 21 раёна вобласці, а таксама гарадоў Магілёва і Бабруйска, якія прынялі актыўны ўдзел у вывучэнні гісторыі роднага краю.
Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2022» пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 12 і 13 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел 40 каманд устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі з Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Брэсцкай абласцей і Мінска. «У праграме мерапрыемства 4 гульні, – падзяліліся суразмоўцы. – Гэта аўтарская гульня «Беларуская мазаіка»; медыя «Свая гульня»; гульня «Брэйн-рынг» і «Што? Дзе? Калі?».
Br2,5 тыс. спонсарскай дапамогі накіраваў прафсаюз Магілёўскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя.
Сем аддзяленняў Магілёўскай бальніцы № 1 вярнуліся да звыклага працоўнага рытму. Нагадаем, што ў пандэмію бальніца ўзяла на сябе асноўную нагрузку па лячэнні хворых на каранавірус.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдуць у магілёўскіх кінатэатрах 15–16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Так, 15 сакавіка ў кінатэатры «Радзіма» адбудзецца круглы стол «Дзень Канстытуцыі – дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь» з удзелам прадстаўніка Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». Пачатак а 11.00
У Шклоўскім раёне завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да веснавой сяўбы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Мельнік.
Новый деревообрабатывающий цех заработал в Чаусском лесхозе. Проектная мощность нового производства - почти 20 тыс. куб.м круглых лесоматериалов в год.
Вынікі рэферэндуму – высокую яўку і падтрымку абноўленай Канстытуцыі большасцю выбаршчыкаў – галоўны ўрач Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы і член раённай выбарчай камісіі Аляксандр Лобаў лічыць чаканымі. На яго думку, змены ў Асноўны Закон выспелі – грамадства гэта адчула і адпаведна адрэагавала.
У Магілёве завяршыўся традыцыйны турнір (у праграме першынства Беларусі) па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава. У спаборніцтвах удзельнічала каля 100 спартсменаў ва ўзросце да 21 года. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 4 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы медалі і занялі другое месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі турніру сталі Валерыя Хрушчова (78 кг), Ігар Міраеўскі (60 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (66 кг), Ігар Бацішча (81 кг).
Конкурс «Гонар i мужнасць» пройдзе сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Творчыя спаборніцтвы будуць праходзіць сярод хлопцаў – навучэнцаў ВНУ. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. А. Куляшова Кацярына Сапетава.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць з 10 па 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Фіксаваць парушэнні хуткаснага рэжыму датчыкі пачнуць 10 сакавіка. Так, з 8.00 да 19.00 іх установяць ў Магілёве па пр. Пушкінскім у раёне дома № 7 і на вул. Чалюскінцаў у раёне дома № 65 (60 км/г). З 9.00 да 18.00 хуткасныя абмежаванні будуць дзейнічаць на 228‑м км аўтадарогі М8 (90 і 70 км/г).
У Магілёўскай вобласці прыбрана больш за 90% лясных тэрыторый, насаджэнні якіх пацярпелі ад студзеньскай непагадзі. Пра гэта паведаміў галоўны ляснічы Магілёўскага ДВЛГА Алег Селіх.
Беларускі дзіцячы фонд накіраваў Магілёўскай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз, каля Br15 тыс. на набыццё спецыяльнага медыцынскага абсталявання. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Яўген Рудакоўскі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У самыя кароткія тэрміны запусціць новы інвестыцыйны цыкл з акцэнтам на рэгіёны – такую задачу паставіў Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Нягледзячы на пандэмію і санкцыі, у 2021 годзе ў Магілёўскай вобласці ў асноўны капітал прываблена 2,2 мільярда рублёў інвестыцый – па тэмпе росту другое месца ў рэспубліцы. Пры рэалізацыі інвестдагавораў былі створаны амаль дзве з паловай тысячы новых рабочых месцаў.
У 2021 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці аздаравіліся 82774 чалавекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Выставачная зала філіяла Нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін адкрылася сёння ў БДСГА.
Першы нумар газеты выйшаў 5 сакавіка 1992 года. Рашэнне «Аб грамадска-палітычнай і аграпрамысловай газеце “Зямля і людзі”» было прынята выканаўчым камітэтам Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Першым рэдактарам быў прызначаны дасведчаны журналіст Уладзімір Далькоў. У 1994 годзе газету ўзначаліў Уладзімір Зюзькевіч. З 2003 года галоўным рэдактарам з’яўляецца Уладзімір Капуза: