Архіў навін

Старт маладзёжнага руху «Юныя патрыёты Магілёўшчыны» дадзены сёння ў абласным цэнтры творчасці. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства сталі больш за 500 дзяцей з усіх куткоў рэгіёну: навучэнцы ваенна-патрыятычных клубаў, аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю, навучэнцы абласнога кадэцкага вучылішча.
Новы сезон удзельнікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» плануюць пачаць у красавіку. Пра гэта паведаміў гісторык і кіраўнік клуба Мікалай Барысенка. У гэтым годзе пошукавыя экспедыцыі плануецца правесці ў 8 раёнах Магілёўскай вобласці. «Экспедыцыі плануюцца ў Магілёўскім, Бабруйскім, Быхаўскім, Чавускім, Шклоўскім, Асіповіцкім, Клічаўскім і Горацкім раёне. Пошукавыя працы будуць праходзіць на месцах разлютаваных баёў 1941, 1943 і 1944 гадоў», - распавёў ён.
У Быхаўскім раёне зрабілі стаўку на развіццё жывёлагадоўлі. У планах павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы да 27 тысяч і надаіць як мага больш малака.
Рэспубліканская акцыя «Я служу!» адбудзецца ў Магілёве 22 лютага на базе в/ч 72471 Пашкова. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як расказалі субяседнікі, у мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прымуць удзел прадстаўнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з ліку навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўскай вобласці.
На гэты раз на асабісты прыём да Анатоля Сівака звярнуліся трое жыхароў Бабруйска. Месяц таму Намеснік Прэм'ер-міністра праводзіў ужо прыём у гэтым горадзе. Як растлумачыў Анатоль Сівак, паўторны візіт праз такі кароткі тэрмін звязаны з намерам даць ацэнку рабоце са зваротамі грамадзян гарадскіх уладаў:
Камунальныя службы Магілёва ўзмацнілі працу па ўборцы снега ў горадзе. Сёння задзейнічана больш за 60 адзінак тэхнікі і 145 дворнікаў. Пра гэта расказаў дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага дарожна-маставога прадпрыемства Мікалай Харц.
Сельская школа — адзін з асяродкаў нашай роднай мовы ў сучасным свеце. Так, па назіраннях настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліпеньскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Таццяны Арцёмчык, у апошнія гады палова 11-класнікаў звычайна выбірае яе прадмет у якасці выпускнога экзамена і на цэнтралізаванае тэсціраванне. У гэтым годзе новаўвядзенне чакае і 9-класнікаў: упершыню за доўгі час яны будуць здаваць гісторыю Беларусі вусна. Цікаўнасць да сваіх каранёў, да мовы і гісторыі роднага краю ліпеньскія настаўнікі прывіваюць з маленства. У тым ліку і нестандартнымі падыходамі, напрыклад вучаць ствараць модныя буктрэйлеры, а таксама рэжысіруюць гістарычныя рэканструкцыі.
У Магілёўскай вобласці прайшоў рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян на прадпрыемствах і базе прафсаюзных аб'яднанняў. Юрысты Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі арганізавалі бясплатныя кансультацыі. Такія выязныя прыёмы - адзін з метадаў аказання прававой дапамогі па працоўных зносінах.
Асноўныя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да пасяўной завершацца ў Магілёўскім раёне да 1 сакавіка. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Яўген Масайла.