Архіў навін

Маштабную копію Сцяга Перамогі разгарнулі сёння на плошчы Славы ў абласным цэнтры. Магіляўчане прымалі актывістаў саюзнага патрыятычнага маршу-эстафеты расійскага праекта «Наша Вялікая Радзіма». Удзельнікі аўтамаршу, маршрут якога ахоплівае больш за 100 гарадоў Расіі і Беларусі, на тэрыторыі нашай краіны пабывалі ўжо ў Віцебску, Барысаве, Мінску і Брэсце. Пасля Магілёва яны адправяцца ў Оршу - завяршальны пункт шляху па тэрыторыі Беларусі.
Урачыстае мерапрыемства «Памяці загінуўшых будзем вартыя», прымеркаванае да Дня Перамогі, пройдзе 5 мая ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі. Падчас мерапрыемства пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла «Дзецям вайны». У выставачнай зале адбудзецца дыялогавая маладзёжная пляцоўка для актывістаў ваенна-патрыятычных клубаў Магілёўскай вобласці з удзелам кіраўніцтва вобласці «Жыць, каб памятаць!». Далей у праграме - тэатралізаваны канцэрт «І памятае свет выратаваны...».
Юбілейная канцэртная праграма «Свет музыкі - мастацтва чараўніцтва», прысвечаная 30-годдзю Узорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» адбудзецца 12 мая ў 18.00 у актавай зале ГУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.