Архіў навін
Супрацоўнікі Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў дапамаглі ўсталяваць помнік ураджэнцу Краснапольскага раёна, які загінуў у баях за вызваленне Беларусі. Помнік чырвонаармейцу з'явіўся на могілках каля вёскі Забор'е.
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на «Музейныя сустрэчы па выхадных».
У суботу, 6 мая з 13:00 да 14:00 пройдзе інтэрактыўны занятак «Што мы ведаем пра грошы?» (6+).
Супрацоўнікі музея раскажуць, што ж такое грошы і ці можна без іх пражыць? Пагавораць аб разнастайнасці манет і банкнот, аб нумізматычных рэдкасцях і таямнічых скарбах. Акрамя таго, гасцям будзе прапанавана стварыць цікавыя паштоўкі ў тэхніцы «фраттаж».
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання.
«Мы цяпер рыхтуем метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных, акруговых, выбарчых камісій, для ўчастковых выбарчых камісій. Выпрацоўваем алгарытмы ўзаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў рамках рэалізацыі заканадаўчых пазіцый, выкладзеных у Выбарчым кодэксе. Напрыклад, забеспячэнне бяспекі ў час работы камісій, атрыманне той ці іншай неабходнай інфармацыі пры складанні спісаў выбаршчыкаў і іншыя пытанні», - расказаў Ігар Карпенка.
Міністэрства аховы здароўя заявіла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, спецыялісты службы санэпідкантролю адзначаюць устойлівае зніжэнне захваральнасці на ВРІ і інфекцыю COVID-19 у насельніцтва. У сувязі з гэтым адмяняецца неабходнасць праводзіць дадатковыя санэпідмерапрыемствы, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам дзейнічаюць у час уздыму захваральнасці.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава 5 мая пачне работу выстава «Памяць пакаленняў».
Як расказалі супрацоўнікі музея, экспазіцыя, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прадстаўлены больш за 50 мастацкіх твораў - жывапіс і скульптура з фондавай калекцыі, а таксама работы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Рэспубліканская акцыя «Мая сям'я - мая краіна» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў маі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Акцыя стала добрай традыцыяй, у якой задзейнічаны дзяржорганы рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўняў, рэлігійныя і грамадскія арганізацыі. Мерапрыемства праводзіцца для прыцягнення ўвагі грамадства да сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута, да неабходнасці выхоўваць дзяцей і моладзь у сістэме традыцыйных каштоўнасцей, якія датычыцца шлюбу, нараджэння дзяцей, патрыятызму, высокай маральнасці, пераемнасці пакаленняў.
Переводчик