Архіў навін

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за I квартал 2023 гады падвялі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Клімавіцкім раёне рэалізаваны адзін з найбольш маштабных інвестыцыйных праектаў Магілёўскай вобласці - свінагадоўчы рэпрадуктар на 3,6 тыс. галоў. Урачыстае адкрыццё аб'екта адбылося 13 мая з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ нумар 134 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Символы любого государства - это не просто строки и музыка его гимна, изображения герба и флага. Они обладают мощной энергетикой, в концентрированном виде обобщая путь в веках народа, накопленную в поколениях жизненную правду, если сказать кратко - квинтэссенция исторического опыта и традиций нации.
У Магілёўскай вобласці 14 мая адбудзецца святкаванне Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Так, у Магілёве а 10-й гадзіне на плошчы Славы пройдзе ўрачыстае ўшаноўванне дзяржаўнай сімволікі з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, моладзь і жыхары горада.
Яны - выдатныя дзяўчаты, якія гатовы заявіць аб сабе на ўсю краіну. Ім у дапамогу — конкурс «Міс Беларусь 2023», але спачатку прыгажуням трэба прайсці адборачны этап.
Вясенне-летні перыяд у Магілёўскім траўмапункце па колькасці зваротаў перавышае зімовы з яго галалёднымі траўмамі. Такую статыстыку агучваюць урачы. Пік зваротаў прыпадае на панядзелкі і дні пасля доўгіх свят. Зараз у гарадскі траўмапункт звяртаецца больш за сотню чалавек за суткі. Асноўны характар пашкоджаны - бытавыя.
У наступную нядзелю, 14 траўня, выпускнікі напішуць цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. У міністэрстве сказалі, што варыянты заданняў строга засакрэчаныя: экзаменацыйныя матэрыялы даставяць падыспытным наўпрост з РІКВ фельд'егерскай службай. Новыя іспыты вучні будуць здаваць не ў сценах родных устаноў адукацыі, а ў спецыяльных пунктах. Ужо вызначаны па краіне 144 пункты, дабірацца ў якія дзеці павінны цэнтралізавана ў суправаджэнні педагогаў.
Супрацоўнікі ДАІ Асіповіцкага раёна адпрацавалі навыкі экстрэмальнага ваджэння. Пра гэта расказала начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Чэшкіна.
Каля 50 памятных мясцін плануюць аблічбаваць сёлета ў Магілёўскай вобласці, распавялі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». У маі па планах маладзёжнай арганізацыі ў рэгіёне з'явіцца 20 новых таблічак з QR-кодамі. Працу па ўсталяванні спецыяльных інфармацыйных таблічак моладзь праводзіць падчас добраўпарадкавання тэрыторыі памятных і знакавых месцаў, прысвечаных гераізму нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падчас рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера».