Архіў навін

Практычныя пытанні рэалізацыі палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці, павышэння прававой культуры грамадзян абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Усе сферы эканомікі Магілёўскай вобласці адкрыты для інвестыцый. Аб гэтым сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на цырымоніі адкрыцця Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Бабруйску.
Галоўная платформа для дзелавой камунікацыі беларускага і замежнага бізнесу ў галіне інвестыцый сабрала прадстаўнікоў больш як 20 краін свету. На працягу двух дзён прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычнага корпуса і вядомых сусветных кампаній абмяркуюць выклікі сучаснасці і новыя падыходы ў рабоце свабодных эканамічных зон Беларусі і Расіі, інвестыцыйную прывабнасць рэгіёнаў. Запланавана выстава арганізацый вытворцаў Магілёўскай вобласці, а таксама экспазіцыя інвестпрапаноў рэгіёну.
У Беларусі заўсёды ўдзялялі вялікую ўвагу развіццю аграрнага сектара і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. І ў гэтых галінах ёсць сур'ёзныя дасягненні. Яны не засталіся незаўважанымі, таму значнае месца на Рэспубліканскай дошцы Пашаны занялі прадстаўнікі харчовай індустрыі. Сярод іх і «Сервалюкс Агра» - адзін з лідэраў па вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі ў краіне.
Корманарыхтоўка - адказная пара, якая закладзе аснову вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў час семінара па нарыхтоўцы травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёну.