Архіў навін

У Магілёўскай вобласці плошчы пад азімы рапс застаюцца ранейшымі - 60,2 тысячы гектараў. Ужо пасеяна 94,3 працэнта гэтай крыжакветнай культуры. Палі цалкам падрыхтаваны - дзень-другі і сяўба будзе поўнасцю завершана ў аптымальныя тэрміны.
Год міру і стварэння папаўняецца новымі праектамі. Гараджане і сельскія жыхары робяць усё, каб іх малая радзіма стала прыгажэйшай. Гэта датычыцца і добраўпарадкавання. Так, напрыклад, у вёсцы Новая Слабада Слаўгарадскага раёна ўсе разам - і дарослыя, і дзеці - зрабілі сабе пляцоўку для гульняў і адпачынку.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова прыняў удзел у пленарным пасяджэнні II Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса. Мерапрыемства было накіравана на кансалідацыю здаровых міжнародных сіл для эфектыўнага супрацьдзеяння распаўсюджванню фашызму і нацызму, а таксама на захаванне гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну.
Трохтысячнікаў сёлетняга жніва становіцца ўсё больш. 173 экіпажы Магілёўскай вобласці намалацілі 1000 і больш тон збожжа. Больш за 140 вадзіцеляў-тысячнікаў. У Мсціслаўлі павіншавалі першы ў раёне маладзёжна-сямейны экіпаж-тысячнік — сына і бацьку Галінавых з сельгаспрадпрыемства «Кастрычнік».
Для цеснага знаёмства з прафесіяй і падрыхтоўкі высакакласных адмыслоўцаў. У школах Беларусі з новага навучальнага года адкрыюцца інжынерныя класы!
Вельмі цікавым, мудрым і па-сапраўднаму моцным атрымалася інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанкі, якая зараз падвяргаецца пераследу ў роднай краіне. Чырвонай ніткай праходзіць міралюбівая пазіцыя Першага скрозь усю гутарку. Прэзідэнт гаворыць аб тым, як не хацеў развязвання ваенных дзеянняў, стараючыся ў ходзе Мінскіх пагадненняў прымірыць бакі, пераконваў і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, і Уладзіміра Аляксандравіча Зяленскага падысці да вырашэння многіх пытанняў больш узважана.
Такі яркі і маштабны фестываль, як «Вытокi», дае зарад для далейшага развіцця. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася дырэктарка галерэі «АртХаос», суарганізатар спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок ды Алiмпу» Лілія Лукашэнка падчас свята ў Касцюковічах.
Прэзідэнт Беларусі накіраваў мірны мэсэдж усім заходнім ваенна-палітычным элітам. Аб гэтым заявіў член Савета Рэспублікі Алег Дзьячэнка, каменціруючы інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанкі.