Архіў навін

Сярэдняя школа №1 Глуска ў Дзень ведаў адчыніць свае дзверы пасля маштабнага капрамонту - самага вялікага і затратнага сярод навучальных устаноў рэгіёну. Пра гэта расказаў дырэктар установы Ігар Маслаў.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка напярэдадні 1 верасня сустрэўся з педагагічным актывам і наведаў шэраг устаноў адукацыі Глускага раёна. Тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка навучальных устаноў да новага навучальнага года.
Рэспубліканская кантрольная работа для 11-класнікаў па гісторыі Беларусі ўпершыню пройдзе ў краіне, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. У 2023/2024 навучальным годзе будзе захавана практыка правядзення рэспубліканскіх кантрольных работ, адзначыла Ірына Каржова.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбыліся 3 пажары, адзін чалавек заблудзіўся ў лесе, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Так у пятніцу, 25 жніўня, позна ўвечары па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся неэксплутаваны аднапавярховы цагляны будынак па вул. Гагарына ў Хоцімску. У выніку пажару пашкоджана ўнутранае аздабленне ў адным з памяшканняў.
У час маніторынгу падрыхтоўкі навучальных устаноў да новага навучальнага года стаіць мэта не толькі выявіць недахопы, але і аператыўна іх устараніць. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час наведвання шэрага ўстаноў адукацыі Глускага раёна.
Тэма першага ўрока ў школах у новым навучальным годзе будзе гучаць «Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння», паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Харчаванне навучэнцаў павінна быць смачным, якасным і гарачым. На гэта звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з педагагічнай грамадскасцю Глускага раёна.
За студзень-ліпень бягучага года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 277 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br258,8 млн. або на 25,4 працэнта ў фактычным вылічэнні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Абноўлены дзіцячы садок адкрылі ў аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна. У старым корпусе правялі капітальны рамонт, а да яго дабудавалі новы. Цяпер замест 75 дзяцей, дзіцячы сад гатовы прыняць 125.
У Клімавіцкім раёне на рацэ Остэр праходзіць турыстычны злёт, прысвечаны Году Міра і стварэння. Сёння, 26 жніўня, старшыня Клімавіцкага райвыканкама Дзмітрый Хайноўскі, старшыня раённага Савета Дэпутатаў, лідэр раённага аддзялення РГА «Белая Русь» Наталля Асмалоўская і дырэктар сярэдняй школы №1 г. Клімавічы, кіраўнік раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алена Маскалёва правялі сустрэчу моладдзю падчас турыстычнага злёту.
Школа сёння становіцца не толькі цэнтрам грамадскага жыцця свайго раёна, яна вырашае многія пытанні жыццядзейнасці. Кіраўніцтва школ, па сутнасці, з'яўляецца міні-мэрамі на месцах. Такой думкай падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць». «Медычны работнік таксама нагружаны, у тым ліку сацыяльнымі функцыямі. І педагога мы выхоўваем як чалавека, адказнага за жыццё ў тым рэгіёне, у якім ён жыве», - сказаў Валеры Малашка, каментуючы пытанне дадатковай нагрузкі на педагогаў.
Гарачае харчаванне з дастаўкай на працоўнае месца для аграрыяў - не капрыз, а неабходнасць. Тыя, хто сёння ў полі, разумеюць - кожная хвіліна на рахунку. Таму абед - у паскораным рэжыме. Павінен быць пажыўным, збалансаваным, сытным. У ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна да меню падыходзяць скрупулёзна: грамоўка, прадукты, разнастайнасць - улічваюцца ўсе нюансы. Таму абеды прывозяць не толькі гарачымі і свежымі, але і запраўляюць дробкай дабрыні і клопаты.
У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз накіраваў больш як Br36 тыс. матэрыяльнай дапамогі да школы дзецям медработнікаў. Сродкі выдзелены для падрыхтоўкі першакласнікаў падчас правядзення акцыі «Прафсаюзы – дзецям», паведамілі ў арганізацыі.