Архіў навін

З дэлегацыяй Пензенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Урада рэгіёну Аляксея Косціна сустрэўся сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. У Доме Саветаў бакі абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва і ўмацавання дзелавых адносін. Расійская дэлегацыя зацікаўлена на працягу некалькіх дзён, з 1 па 4 жніўня, наведаць вядучыя прадпрыемствы Магілёўшчыны, каб азнаёміцца з прамысловым патэнцыялам рэгіёну і абмеркаваць магчымасці выбудоўвання кааперацыйных сувязей.
Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі працягваецца. ВНУ аб'яўляюць аб дадатковых наборах. Адным з такіх стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. Падаць дакументы абітурыенты могуць да 6 жніўня.
У Магілёве з 1 жніўня пачне працаваць школьны кірмаш. Кірмаш размесціцца на пляцоўцы па праспекце Пушкінскім, 1, каля парка атракцыёнаў, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент прадукцыі да новага навучальнага года - ад абутку і адзення да заплечнікаў і канцылярыі. Прычым усе тавары будуць рэалізоўвацца з мінімальнай гандлёвай надбаўкай. Усяго на адкрытай пляцоўцы размесцяцца каля 50-ці гандлёвых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Школьны базар будзе працаваць з 11.00 да 19.00 да 31 жніўня.
У лідэрах па маладзёжным працоўным дэсанце на жніве - Горацкі раён. І гэта заканамерна — бо тут знаходзіцца галоўная аграрная ВНУ краіны. У сельгасарганізацыі раёна прыйшлі амаль 80 студэнтаў факультэта механізацыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі - памочнікамі камбайнераў, трактарыстамі, слесарамі.
Мужчынская зборная Беларусі U‑23 па вольнай барацьбе напярэдадні II Гульняў краін СНД праводзіць вучэбна-трэніровачны збор у Магілёве
Шэсць ільноцерабілак на адным полі пакідаюць за сабой жывапісныя стужкі. У ААТ «Горкілён» Горацкага раёна з 2 тысяч гектараў лёну спачатку гэтую тэхналагічную аперацыю зробяць без прычоскі на 800 гектарах, а на астатніх - як толькі саспее ільнонасенне. Забяспечанасць насеннем кожны год 200% - усяго 500 тон: палова ідзе на продаж, у асноўным у Расію.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 239 «Аб кампенсаванні аказанай дзяржаўнай падтрымкі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваны на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (рабоце).