Архіў навін
Новая «лічбавая зорка» з'явілася ў Шклоўскім раёне. Яна размясцілася ў в. Малыя Стайкі на мемарыяльным комплексе «Дняпроўскі рубеж», дзе ўсталявалі таблічку са спецыяльным QR-кодам. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце БРСМ.
Дзесяткі гераічных біяграфій, унікальныя лёсы былых работнікаў органаў дзяржаўнай статыстыкі... Амаль паўтара гады працы з архівамі, якую правялі супрацоўнікі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці, выліліся ў маштабны праект. Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў дзяржаўнай статыстыкі, у Магілёве адкрыўся музей Вялікай Айчыннай вайны. Ён складаецца з чатырох раздзелаў. Адзін з іх прысвечаны статыстыцы ў даваенны, ваенны і пасляваенны час, другі - кіраўніцтву, якое вярнулася з вайны з узнагародамі, яшчэ два - ветэранам і партызанам.
Адразу восем новенькіх камбайнаў на адным полі ў «КлімАгра» жыва спраўляюцца са жнівом і пераязджаюць на новы ўчастак. Гэта сельгасарганізацыя ў Клімавіцкім раёне - філіял мясцовага камбіната хлебапрадуктаў. Акрамя мехатрада, галоўны аб'ект «КлімАгра» — новы свінагадоўчы рэпрадуктар, які ўрачыста адкрыўся ў маі.
ЦВК уступае ў актыўную фазу падрыхтоўкі да Адзінага дня галасавання, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
«У Выбарчым кодэксе вызначаны канкрэтныя тэрміны ажыццяўлення шэрага арганізацыйных дзеянняў па падрыхтоўцы да выбараў дэпутатаў. У прыватнасці, не пазней за 1 верасня бягучага года Цэнтральнай камісіі і мясцовым Саветам дэпутатаў неабходна вызначыць сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адпаведных мясцовых Саветаў», - сказаў Ігар Карпенка.
В Могилевской области возделыванием и переработкой льна, который не зря называют северным шелком, занимаются четыре предприятия: ОАО «Горкилен», ОАО «Мстиславльлен», ОАО «Хотимский льнозавод» и ОАО «Шкловский льнозавод». Три из них работают прибыльно, «минусует» только завод в Шклове. Специалисты КГК Могилевской области проанализировали точки роста льноводческой отрасли региона.
Дамовіцца з Дарэчкіным на інтэрв'ю - задача не з простых. У чалавека-легенды, механізатара СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна, які два гады запар станавіўся пяцітысячнікам, а чатырох- і трохтысячных адзнак па намалотах у яго і зусім не злічыць, хвіліна на вагу золата. Кожнае жніво Мікалай заслужана не сходзіць з газетных палос - яго рэкорды ўражваюць. Пры гэтым застаецца неверагодна сціплым чалавекам. На 100 працэнтаў адданы сваёй справе, не стамляецца паўтараць: яго высокія вынікі - заслуга ўсёй «Радзімы» і для Радзімы.
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстанавіла нормы і нарматывы расходаў на ЖКП на 2024 год. Гэта вызначана ведамаснай пастановай №12 ад 14 жніўня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Удакладняецца, што нормы і нарматывы вызначаны для арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі.
Да 25 жніўня ўсе ўстановы сярэдняй адукацыі павінны атрымаць сертыфікаты гатоўнасці да новага навучальнага года. На Магілёўшчыне, паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама, ва ўстановах - максімальная ступень гатоўнасці. Праведзена маштабная работа па капітальным і касметычным рамонце.
Самый большой гаечный ключ из комплекта комбайнера на первый взгляд не вписывается в образ блондинки с маникюром. Но старшеклассница Дарья Кухарева заверяет, что может дать фору в знании техники ровесникам‑парням: дома помогает отцу ремонтировать автомобиль, планирует получить водительские права. Неудивительно, что хрупкую девушку мы встречаем на жатве в составе брутальной команды механизаторов ОАО «Племзавод «Тимоново» Климовичского района. Это первая Дашина уборочная: девушка сама попросила отца доверить ей роль «второго пилота» в экипаже.
Переводчик