Архіў навін

У сельгаспрадпрыемстве «Авангард» уборачную збожжавых завяршылі з вынікам амаль 8 з паловай тысяч тон пры ўраджайнасці 37,6 цэнтнераў з гектара. Гэта дасць магчымасць забяспечыць уласную гаспадарку збалансаванымі кармамі для жывёлагадоўлі. ТРК «Магілёў»
Сіла беларускага народа заключаецца ў адзінстве. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас наведвання Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 верасня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Рэд.