Архіў навін

Сапраўдны баль, паказ мод, канцэрт класічнай музыкі, дэманстрацыя відэафільмаў, круглы стол і яшчэ шмат цікавага. 23 верасня ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна пройдзе рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст». Месца правядзення: Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль.
Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук прэзентаваў у Магілёве інавацыйны праект. Ён датычыцца выпуску айчыннай цвёрдасплаўнай прадукцыі - інструментаў для станкоў. У перспектыве тэхналогія дасць магчымасць поўнасцю адмовіцца ад імпарту ў гэтай сферы.
ІІІ адкрытыя спаборніцтвы брыгад службы хуткай медыцынскай дапамогі Беларусі завяршыліся 22 верасня ў Мінскай вобласці. Каманда Магілёўскай гарадской станцый хуткай медыцынскай дапамогі заняла 2 месца ў складзе выязной фельчарскай брыгады фельчараў Аліны Владымцавай і Яны Шабекі
У Магілёўскай вобласці плануецца закласці фонд сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння жыхароў рэгіёна ў міжсезонны перыяд на леташнім узроўні. Запасы агародніны і садавіны фарміруюцца па меры ўборкі гэтых сельскагаспадарчых культур і будуць зроблены ў поўным аб'ёме. Закладка фонду сельгаспрадукцыі поўнасцю завершыцца ў вобласці да 15 лістапада. Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, арганізацыі АПК толькі пачалі ўборку садавінагароднінай прадукцыі, таму па аб'ёмах гаварыць пакуль рана.
У вёсцы Лютня Мсціслаўскага раёна амаль 9 дзясяткаў гадоў разводзяць чыстакроўных цяжкавозаў, вядомых сваёй моцай далёка за межамі Беларусі. Цяпер канеферма, якая мае дачыненне да селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Віхура» перажывае адраджэнне. А прыгожых і магутных коней жадаюць займець сабе гаспадаркі не толькі Беларусі.
Мірыцца з існуючай сітуацыяй у жывёлагадоўлі нельга, трэба дзейнічаць, павышаць адказнасць кадраў за вынікі і ўзмацняць дысцыпліну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі
Камандна-штабное вучэнне з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці пачалося 22 верасня. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны. Вучэнне праходзіць у рамках збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Дзмітрыя Стрэшынскага. У вучэнні бяруць удзел службовыя асобы выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў вобласці, а таксама ваеннаабавязаныя.
Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Міжнародны Магілёўскі марафон» адбудуцца 1 кастрычніка ў абласным цэнтры. Традыцыйна гэта мерапрыемства мае адну з галоўных мэт - папулярызацыю і развіццё масавага спорту і здаровага ладу жыцця. Удзельнікам на выбар будуць прапанаваны 3 дыстанцыі: 4км, 10км, 42км195м. Спаборніцтвы праводзяцца ў асабістым заліку, а таксама адбудуцца сямейныя забегі. Прайсці рэгістрацыю можна на сайце https://runin.by/. Прапануем азнаёміцца са становішчам і прыняць удзел у марафоне.
Пленэр стартуе заўтра, 23 верасня, у Магілёве. Удзел у ім прымуць восем прадстаўнікоў расійскай традыцыйнай мастацкай школы, сярод якіх такія прызнаныя мэтры, як народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Пётр Цімафеевіч Стронскі і народны мастак Расіі, акадэмік і мастацтва Антон Вячаслававіч Сцякольшчыкаў. Майстры кісці ўвекавечаць на сваіх палотнах знакавыя месцы і падзеі ў гісторыі нашага горада.
У Магілёве праходзіць рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па ахове працы. Мерапрыемства арганізоўвае Рэспубліканскі цэнтр аховы працы і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Вытворчая бяспека - тая тэма, якая ніколі не губляе сваёй актуальнасці.