Архіў навін

У магілёўскім Доме друку адбылася нарада Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці. На павестку дня было вынесенае пытанне кадравых зменаў кіруючага складу Кардынацыйнага Савета. Таксама ў ходзе нарады былі вызначаны мэты і задачы работы Савета на чацвёрты квартал бягучага года.
Чацвёрты этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжаролерах SKIBEL-тур пройдзе 23 верасня ў Магілёве. У сувязі з чым будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вуліцы Залатавустоўскага і зменены рух аўтобуснага маршруту № 4.
У Клімавічах прайшло ўрачыстае ўручэнне каля 150 партбілетаў Беларускай партыі «Белая Русь». Пра гэта расказала старшыня Клімавіцкага раённага аддзялення БПБР Алена Маскалёва.
IV фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіць з 19 па 24 верасня ў сталіцы. У рамках праграмы 23 верасня прадугледжаны выезд творчых дэлегацый беларусаў замежжа ва ўсе рэгіёны рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.