Архіў навін

Інвестпраект - гэта новыя тэхналогіі, новыя працоўныя месцы, заработная плата і падаткі ў бюджэт. Цяпер на асаблівым кантролі абласных уладаў - выкананне даручэння прэзідэнта Беларусі па рэалізацыі ў кожным рэгіёне мінімум аднаго інвестыцыйнага праекта. У кожнага раёна ёсць прадукцыя, якая з ім асацыіруецца. У Крычэўскага - гэта будаўнічыя матэрыялы.
Астанкі 16 байцоў Чырвонай арміі знайшлі пошукавікі «Віккру» падчас экспедыцыі «Проня-2023», якая праходзіла ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці і начальнік штаба гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Святлана Барысенка.
З 5 па 27 верасня пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праходзіць навучальны збор з удзелам ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войск Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у Telegram-канале Міністэрства абароны. Мэтай збору з'яўляецца павышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - у выкананні абавязкаў па спецыяльнасці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 верасня намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у трыццатым Дні беларускага пісьменства. Сталіцай свята культуры, літаратуры і кнігадрукавання стаў раённы цэнтр Гарадок у Віцебскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы не раз звяртаў увагу кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу на тое, што ў міжсезонне ў нашу краіну завозяцца агуркі, памідоры з-за мяжы, цэны на іх у магазінах непад'ёмныя. А гэта нікуды не падыходзіць, бо ўмеем усё рабіць самі. Прэзідэнт даў даручэнне аграрыям у бліжэйшы час вырашыць праблему з вырошчваннем садавінагароднінай прадукцыі ў міжсезонне, каб зімой, вясной накарміць народ беларускімі цяплічнымі памідорамі і агуркамі па даступных цэнах.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава паклапацілася аб тым, каб навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна атрымалі камп'ютары.
У Магілёве ўсім ахвочым раскажуць аб часовай падпрацоўцы на ўборцы ўраджаю ў арганізацыях АПК, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. Кансультацыйны дзень па часовай падпрацоўцы ў сельскагаспадарчых арганізацыях пройдзе ў абласным цэнтры 6 верасня. Спецыялісты адкажуць на пытанні па тэме з 9.00 да 16.00. Звярнуцца можна асабіста па адрасе вул. Касманаўтаў, 17 (каб.3), а таксама патэлефанаваць тэлефону: (80222) 76-89-88. БЕЛТА
Сучасны дзіцячы садок з басейнам пабудуюць да канца года ў Бабруйску. Пра гэта расказалі ў гарадскім упраўленні капітальнага будаўніцтва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ўчынення дзеянняў». Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аптымізацыю дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам устанаўліваецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама натарыяльныя дзеянні, якія маюць права ўчыняць дыпламатычныя агенты і консульскія службовыя асобы.
Рэгіянальнае супрацоўніцтва павінна выходзіць на новы якасны ўзровень. Такую задачу паставіў Беларусі па выніках свайго візіту ў Кітай. У сувязі з гэтым вялікую актуальнасць атрымлівае пабрацімскія зносіны. Так, тэму актывізацыі супрацоўніцтва ўлады Магілёва абіралі з удзельнікамі дэлегацыі кітайскага горада Чжэнчжоў.