Архіў навін

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 6 кастрычніка будзе арганізавана прамая лінія па пытанні «Аб парадку і ўмовах выдачы заключэння аб магчымасці ажыццяўлення замежным грамадзянінам у Рэспубліцы Беларусь працоўнай дзейнасці». На пытанні з 11.00 да 12.00 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Наталля Васільеўна Малюк, па тэлефоне 8 (0222) 75 23 19. Рэд.
На Магілёўшчыне далі старт вакцынацыі супраць грыпу. У вобласць паступілі прышчэпкі. І першымі іх зрабілі кіраўнікі сістэмы аховы здароўя вобласці, каб на сваім прыкладзе паказаць важнасць і неабходнасць імунізацыі. Падрабязнасці - у сюжэце.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 7 кастрычніка з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч – намеснік кіраўніка адміністрацыі);