Архіў навін

Больш за 500 юнакоў Магілёва і Магілёўскага раёна будуць прызваны гэтай восенню для праходжання тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных сілах і іншых воінскіх фарміраваннях Беларусі. Адпраўка навабранцаў пачнецца з 24 лістапада. Напярэдадні ў Магілёве быў праведзены Дзень прызыўніка. У гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся тыя, хто ўжо прайшоў медыцынскі агляд і прызваны прызыўнымі камісіямі на тэрміновую ваенную службу.
Ацяпляльны сезон пачаўся на Магілёўшчыне на мінулым тыдні. Але не ва ўсе кватэры прыйшло доўгачаканае цяпло. Галоўнае ўпраўленне ЖКГ рэкамендуе звароты па гэтай рабоце накіроўваць на адзіны нумар 115. Нумар кругласутачнай «гарачай лініі» па праблемах ацяплення ў Магілёве — 8 (0222) 71-13-07. Ленінскі раён Магілёва: з 8:00 да 17:00 — 8 (0222) 77-25-57 з 17:00 да 8:00 і па выхадных — 8 (0222) 74-58-70.
Вытворчасць казінага малака плануюць нарасціць у Беларусі, у прыватнасці, на Магілёўшчыне. Нагодай гэтаму стала папаўненне пагалоўя коз на першай дзяржаўнай казінай ферме, якая базуецца на базе Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства. На днях на ферму завезлі яшчэ дзве сотні маладых жывёлін. А гэта значыць - хутка ўбачым гэтае малако на нашых паліцах.
Тыдзень бацькоўскай любві аб'яднаў у сабе адразу 2 святы — Дзень маці і Дзень бацькі. У гэты час бацькам - асаблівая ўвага. Так склалася, што ў сваёй вялікай сям'і Арцём Казлоў і за маці, і за тату. Адзін выхоўвае чацвярых дзяцей. Прызнаецца, бывае нялёгка, але любоў і падтрымка любімых даюць сілы.
Новага кіраўніка свабоднай эканамічнай зоны яе рэзідэнтам у чацвер раніцай прадставіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 675 кіраўніком СЭЗ «Магілёў» прызначаны Павел Марыненка.
Прафсаюзы Магілёўшчыны адзначаюць юбілей - 75 гадоў разам. Сёння прафсаюз - гэта найбуйнейшае грамадскае аб'яднанне Беларусі. У Магілёўскай вобласці прафсаюзы аб'ядналі ў сваіх шэрагах больш за 344 тысячы чалавек. Сярод іх як будучыня нашай краіны - моладзь, так і ветэраны працы.
Магілёўскі і Брэсцкі абласныя тэатры лялек 19-21 кастрычніка абмяняюцца гастролямі, расказалі ў магілёўскай установе культуры.
Які аб'ектыўны стан беларускай адукацыі, якія трэнды склаліся ў гэтай сферы і што патрэбна для рэалізацыі найбольш перспектыўных новаўвядзенняў. Маладыя аналітыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова прадставілі праект «Адукацыя ў Беларусі: вобраз будучыні». Над матэрыялам працавалі ўдзельнікі Студэнцкай лігі маладых аналітыкаў, сфарміраваных па ініцыятыве БІСД. Усё для таго, каб увасобіць свежыя ідэі ў навуку.
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе ў Магілёве з 24 па 29 кастрычніка. Асноўнай пляцоўкай музычнай творчасці стане Палац культуры вобласці, расказала дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі Святлана Яфімук.