Архіў навін

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць «прамыя тэлефонныя лініі», адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 4 лістапада Вы можаце звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Будаўніцтва БелАЭС завершана, і пытанні бяспекі эксплуатацыі станцыі, як і раней, знаходзяцца ў прыярытэце. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, прымаючы даклад аб завяршэнні будаўніцтва БелАЭС і павышэнні даступнасці электраэнергіі для ацяплення жылых дамоў.
Праект, аўтарамі якога сталі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Зуева, настаўнікі гісторыі Кацярына Альзаба і Ягор Фамін, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Максім Уласаў, - пра Вялікую Айчынную вайну і генацыд беларускага народа.
Матчамі ў Магілёве і Віцебску працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі.
У адным з новых электродамоў Магілёва па вуліцы Мазалава хутка будуць заменены ўсе канвектары замежнай вытворчасці. Падчас эксплуатацыі гэтага прыбора жыхары заўважылі, кватэру ён абагравае слаба, пры гэтым сам моцна награваецца. Хаця па дакументацыі канвектар адпавядае ўсім тэхнічным характарыстыкам. Але пасля калектыўнага звароту жыхароў, будаўнікі сабралі камісію і склалі дэфектны акт. Кіраўнік вобласці Анатоль Ісачанка ўзяў гэтую праблему пад асабісты кантроль. Падрабязнасці - у сюжэце.
У нядзелю са сцэнічных пляцовак Магілёва прагучалі заключныя акорды міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Стала крыху сумна. Свята, падчас якога можна было яшчэ раз успомніць старыя добрыя песні, скончылася. Але засталіся прыемныя ўспаміны ад сустрэч з любімымі артыстамі. І добры настрой…
Новы навучальны комплекс-школу-дзіцячы сад - плануюць пабудаваць у Асіповічах да 1 верасня 2024 года. Аб'ект стане самай вялікай установай адукацыі ў горадзе. Шматфункцыянальны навучальны цэнтр разлічаны на тысячу навучэнцаў.
Выніковая выстава XXVII Міжнароднага пленэру «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» - «Магілёўшчына індустрыяльная» адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У Масленікава. Экспазіцыя змяшчае 45 мастацкіх работ, а таксама працы аўтараў пленэраў мінулых гадоў.
Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі. Дзіцячае харчаванне і адзенне для нованароджаных, падгузнікі і сродкі асабістай гігіены - усё гэта каля месяца збіралі жыхары Магілёва. Сабраную гуманітарную дапамогу расфасавалі па каробках. Валанцёры больш за гадзіну грузілі іх у машыну. Аднак усё не змясцілася, а таму будзе яшчэ другі рэйс. Зараз гуманітарная дапамога адправіцца ў Мінск, у фонд паралімпійца Аляксея Талая, а ўжо пасля - на Данбас.