Архіў навін
Удзел у прэзентацыі пілотнага праекта па ўкараненні сістэмы Voice2Med у Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прыняў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На працягу месяца ўрачы некалькіх лячэбных і дыягнастычных аддзяленняў медустановы карысталіся сэрвісам у тэставым рэжыме. Сёння адбылося яго прадстаўленне, абмеркаванне вопыту выкарыстання, асноўных пераваг і магчымасцей, адаптыўнасць да пэўных патрабаванняў і задач.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 28 кастрычніка звярнуцца на прамыя лініі можна па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Сцельмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
З развіццём часу і новымі павевамі неабходна шукаць новыя шляхі вырашэння кадравых пытанняў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога семінара-практыкума «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і праца з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка правёў сустрэчу з маладзёжным актывам.
У цяперашняй сустрэчы асаблівы сімвалізм: яна праходзіць напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці.
Сярод запрошаных на размову з кіраўніком дзяржавы - актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, фіналісткі конкурсу «Міс Беларусь – 2023», ветэраны камсамольскага руху.
Магілёў у чаканні міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля перапынку любімыя мелодыі розных пакаленняў зноў прагучаць на канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра. Нагадаем, фестываль пройдзе з 24 па 29 кастрычніка.
Конкурс відэаролікаў да 100-годдзя ўчастковай службы міліцыі аб'яўлены ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Праявіць сябе змогуць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў адукацыі рэгіёна. Відэа па тэме «На службе Айчыне», а таксама заяўку з указаннем ПІБ, навучальнай установы і кантактнага тэлефона чакаюць на адрас электроннай пошты: oios_uvd_mogilev@mvd.gov.by.
Анастасія і Аляксандра Дварэцкія - таленавітыя і неардынарныя дзяўчаты, цалкам занятыя творчасцю. Нават на нашу сустрэчу сёстры-двайняты прыйшлі з палітрамі і пэндзлямі ў руках. Маляванне, жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - гэта і хобі, і будучая прафесія, якім юныя мастачкі прысвячаюць увесь свой вольны час.
Переводчик