Архіў навін

Адкрыццё першага ў вобласці і найбуйнейшага ў краіне Крызіснага цэнтра Беларускага Чырвонага Крыжа адбылося сёння ў Магілёве. Гэты аб'ект стаў пятым па ліку ў Беларусі. Такія цэнтры ўжо функцыянуюць у Гродне, Гомелі, Брэсце і Віцебску.
На палях Магілёўскай вобласці працягваюцца сельскагаспадарчыя працы. Гэтымі днямі завяршаецца ўборка цукровых буракоў і кукурузы на зерне і сілас. Пераараць глебу да зімы трэба як палям сельскіх гаспадарак, так і надзелам. У аграгарадку Тур'я Краснапольскага раёна дапамогу ва апрацоўцы зямлі аднавяскоўцам аказвае самазаняты аграном, і такая ініцыятыва ўсіх задавальняе.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 18 лістапада можна звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 14 верасня 2023 года № 136 унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 9 чэрвеня 2021 года № 77 «Аб пытаннях правядзення медыка-сацыяльнай экспертызы», паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі 29 і 30 лістапада ўпершыню пройдзе Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (Ніка). Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.