Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы №367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў» і №368 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Глускім раённым выканаўчым камітэце 23 лістапада з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (02230) 78-980; 8 (02230) 78-971. Рэд.
На суботнік выйшлі прадстаўнікі гарадской улады, дэпутацкага корпуса, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый, моладзь. Маладыя дрэўцы яны высадзілі ў знакавым для кожнага гараджаніна месцы - на вуліцы Мінскай, непадалёк ад Вечнага агню, па абодва бакі ўздоўж дарогі.
Завяршыўся VII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Спектакль Магілёўскага абласнога тэатра лялек «Магіла льва» ўдастоены прэміі журы за творчае асэнсаванне і ўвасабленне гісторыі роднага краю, паведамілі ва ўстанове культуры. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 18 лістапада ў сценах Купалаўскага тэатра. У намінацыі «Лепшы спектакль тэатра лялек» перамогу атрымаў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем «Запіскі юнага ўрача». Рэд.
Драйверам для развіцця рэгіёнаў Беларусі павінна стаць ініцыятыва «Адзін раён - адзін праект». Напрыклад, у Магілёўскай вобласці такіх праектаў ужо больш за два дзясяткі, што дазволіць стварыць звыш 1200 працоўных месцаў. Нехта робіць стаўку на прамысловасць, а нехта на сельскую гаспадарку.
Аб гэтым паведамілі ў Крычаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і культуры. Спачатку лепшых з лідэраў прафсаюзных пярвічак вызначылі ў раёне, а пасля пераможца ад Крычаўшчыны адправіўся на абласны этап. Там удзельнікі прадстаўлялі сваё бачанне і вынікі прафсаюзнай дзейнасці. Таццяна Бярозуева, якая прадставіла Крычаў на вобласці, стала адной з трох пераможцаў конкурсу. Таццяна Паўлаўна - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячага сада №4. Працуе ва ўстанове з 2005 года, пярвічку ўзначальвае з 2019-га.
Падрыхтоўка да дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пачынаецца на Магілёўшчыне. Яе мэта — падчас зімовых свят падарыць крыху дабрыні і клопату дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, а таксама прыцягнуць увагу магіляўчан і жыхароў вобласці да гэтых дзяцей.
У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі «Магілёў» на сваім лёдзе адолеў наваполацкі «Хімік» - 4:3. Каманда Аляксандра Мацерухіна атрымала сёмую перамогу ў сезоне і скараціла адставанне ад займаючай перадапошняе месца ў табліцы «Ліды» да трох балаў.
Сучасны дзіцячы садок з басейнам будуюць у бабруйскім мікрараёне «Кісілевічы». Спіс жадаючых наведваць новы садок па месцы жыхарства складае амаль дзве сотні дзяцей. Аб'ект знаходзіцца на кантролі губернатара. ТРК «Магілёў»