Архіў навін

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра аблсельгасхарча і прафесійнаму святу Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, адбылося 24 лістапада ў Магілёве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада ўказ нумар 373, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 9 снежня 2014 года нумар 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572. Гэта рашэнне звязана з тым, што раней для шматдзетных сем'яў былі істотна пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з мітынгу-рэквіема «Памяць у сэрцы захаваем» і ўскладання кветак да брацкай магілы ў гарадскім парку, дзе пахаваны каля тысячы нашых салдат і афіцэраў.
У Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі пераможцу абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства ўчастковых інспектараў міліцыі. Найлепшым з лепшых стаў старшы ўчастковы аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска Іван Заблоцкі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання да 100-годдзя з Дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі прайшла ў Магілёўскім раёне. Яна сабрала на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г.Уладзімірава» ў вёсцы Гаі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усяго рэгіёну.
Рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Сяло - тэрыторыя развіцця» праходзіць у Мінскай вобласці. Форум аб'яднаў каля ста ўдзельнікаў з усіх абласцей Беларусі. Гэта моладзь, якая працуе на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, а таксама ў вёсцы ў сацыяльнай сферы. Арганізатарамі форуму выступаюць ГА «БРСМ» сумесна з Мінаблвыканкамам пры падтрымцы Мінадукацыі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міжрэгіянальны злёт прадстаўнікоў маладзёжнага парламента пры Магілёўскім і Бабруйскім гарадскіх Саветах дэпутатаў стартаваў у Магілёве. Моладзь у рамках адкрытага дыялогу агучвала свае ініцыятывы і ўзнімала актуальныя пытанні.
На базе Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі плануюць арганізаваць гарадскі цэнтр траўматалогіі. Задача - зрабіць яшчэ даступней аперацыі па замене суставаў і скараціць ліст чакання. У лякарню прыехаў лекар з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра для перадачы досведу. Цяпер у РНПЦ асвойваюць беларускія пратэзы і распаўсюджваюць веды па рэгіёнах.
У Быхаве прэзентавалі новы турыстычны маршрут «У Быхаў да Сапегаў», які стартаваў на тэрыторыі Быхаўскага замка. Першымі наведвальнікамі сталі старшакласнікі сярэдняй школы №1, якія дзякуючы экскурсіі, распрацаванай і праведзенай навуковым супрацоўнікам раённага гісторыка-краязнаўчага музея Яўгеніяй Федарчук, змаглі перанесціся ў эпоху Сярэднявечча – тэатралізаваны паказ падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра культуры.
Двухдзённы рэспубліканскі семінар, прысвечаны дзейнасці аматарскіх творчых калектываў, сабраў прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, устаноў культуры Рэспублікі Башкартастан і Смаленскай вобласці, дырэктараў абласных цэнтраў народнай творчасці, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, начальнікаў структурных падраздзяленняў абласных цэнтраў народнай творчасці, якія курыруюць работу рэспублік. пацвярджэнню званняў і найменняў аматарскіх (непрафесійных) калектываў мастацкай творчасці.
10 урачоў і 15 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу папоўнілі рады калектыву Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. – Хацелася б, каб у нашых маладых спецыялістаў гэты запіс у працоўнай кніжцы быў першым і апошнім. Каб яны замацаваліся тут, адсюль праз шмат гадоў пайшлі на заслужаны адпачынак. А мы ў сваю чаргу пастараемся зрабіць усё, каб стварыць для іх камфортныя ўмовы для працы, - падкрэсліў падчас прысвячэння маладых спецыялістаў у прафесію галоўдоктар лякарні Павел Арэхоўскі.
Лепшых муляроў Беларусі вызначылі на Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства. Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі «муляр» прайшоў на базе Гомельскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў. За званне найлепшых у краіне змагаліся, дэманструючы сваё майстэрства, 14 канкурсантаў з усіх рэгіёнаў краіны. Галоўным крытэрам адзнакі працы была якасць мура аркі з цэглы, а таксама час выканання задачы.