Архіў навін

Агучаны ўпершыню план па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскага канфлікту практычна ў той жа дзень стаў прадметам пільнага разгляду ў адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, што азначае яго далейшае абмеркаванне на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. У гэтым упэўнены Дзяніс Дук, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова:
У праекце «Краіна гаворыць» на тэму «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» рэктар Беларуска-Расійскага універсітэта доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Лусцянкоў расказаў аб тым, наколькі моцная інтэграцыя паміж Расіяй і Беларуссю ў сістэме адукацыі.
У Пасланні народу і Парламенту Прэзідэнт заклікаў спыняць у інфармацыйнай і культурнай прасторы любую папулярызацыю ідэй бяздзетнай сямейнай пары. Чайдлфры - гэта не пра беларусаў. Такое меркаванне выказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Шутава. Святлана Шутава адзначыла, што абсалютна згодна з пасылам аб важнасці захавання інстытута сям'і і шлюбу ў традыцыйным разуменні гэтага слова:
Пытанні сям'і першачарговыя і прыярытэтныя ў нашай дзяржаве. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў, намеснік старшыні праўлення па ідэалагічнай рабоце СВК «Гігант» Анастасія Гацко, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь з 75-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Пашыты моцна трывалымі ніткамі Ужо больш за 15 гадоў паміж прыгранічным Мсціслаўскім раёнам і чатырма раёнамі Смаленскай вобласці дзейнічае дагавор аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. Падобныя пагадненні ў большасці сваёй маюць на ўвазе максімум сяброўства ў культурнай сферы. Але ў Мсціслаўлі пайшлі далей - завязаліся і на эканоміцы.
Сумесная работа ўсіх органаў улады павінна быць накіравана на эфектыўнае вырашэнне пытанняў грамадзян, стварэнне камфортных умоў для жыцця і развіцця. Такой думкай падзялілася старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман па выніках Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту.
Сацыяльная арыентаванасць беларускай дзяржавы ўжо не проста брэнд нашай краіны, а залог і гарантыя ўстойлівасці грамадска-палітычнага ладу, зберажэнне традыцыйных каштоўнасцей і гістарычнай памяці. Таму было важна пачуць з вуснаў Прэзідэнта тэзісы аб захаванні і развіцці гэтага вектара, падзяліўся старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Выступленне Прэзідэнта прымушае задумацца аб многім. Тэмы ўзнятыя і абазначаныя на пасланні гавораць аб іх важнасці. Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб сітуацыі, якая складваецца вакол нашай краіны. Яна не простая і істотна ўплывае на Беларусь. Бяда прыходзіць туды, дзе людзі самі адчыняюць ёй дзверы. Сусветны гегемон (ЗША) і яго сатэліты робяць усё, каб захаваць свой уплыў на ўсе краіны. Народ Украіны не жадае вайны і трэба зрабіць усё, каб там аднавіўся мір. Неабходна спыніць вайну і сесці за стол перамоваў без усялякіх умоў.
Ахове здароўя патрэбна ўзварушэнне. На гэта справядліва звярнуў увагу Прэзідэнт у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Медыцынская супольнасць, увесь беларускі народ падчас пандэміі каранавіруса паказаў эталон згуртаванасці, адзінства, але трэба рухацца далей - выводзіць на якасны новы ўзровень ахову здароўя ў глыбінцы.
Для мяне было важна, што Прэзідэнт падзякаваў беларусам, занятым у рэальным сектары эканомікі і адзначыў, што трэба ваяваць на эканамічным фронце. Галоўная ўмова для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны - эканоміка. Гэта і ёсць галоўная мэта санкцый. Санкцыі, адзначыў кіраўнік дзяржавы, адкрылі для нас каласальны рынак. Імпартазамяшчэнне - гэта пытанне нацыянальнай бяспекі, адзін з ключавых момантаў для развіцця эканомікі. Інтэлектуальны капітал краіны - новыя працоўныя месцы і прадукты з высокай дабаўленай вартасцю.
Пасланне народу і парламенту сапраўды стала нашай нацыянальнай традыцыяй. Прэзідэнт справядліва адзначыў, што гэта канцэнтраваны погляд на стан рэчаў, і гэта меркаванне цяпер вельмі актуальнае. Мы павінны ведаць пазіцыю нашага лідэра датычна ключавых пытанняў, якія цікавяць кожнага з нас. Гэта вельмі патрэбны палітычны дыялог, за якім сочаць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Пытанні, агучаныя Прэзідэнтам, датычацца ўсіх.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
У Магілёве актывізавалі работы па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку ў горадзе пасля зімы, расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Гарадскі суботнік плануюць правесці 8 красавіка. Парадак будуць наводзіць як на цэнтральных вуліцах горада, так і ў дваровых тэрыторыях. А таксама ў прамысловых зонах, скверах, парках і зонах адпачынку. Паралельна з гэтым у Магілёве пачнуцца работы па азеляненні абласнога цэнтра.
VIII адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе імя братоў Івановых праходзіць у Крычаве. Спаборніцтвы сабралі амаль тысячу юнакоў і дзяўчат розных узростаў з Беларусі, Казахстана і Расіі. Геаграфія - ад Калінінграда да Сахаліна. І першы дзень спаборніцтваў прынёс Беларусі залаты медаль - яго заваявала ўраджэнка Крычава, а цяпер - бабруйская спартсменка Аліна Кожына.
Пасланне Прэзідэнта стане шчырай размовай не толькі для беларусаў, але і ўсяго свету. Такім меркаваннем падзялілася член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава. «Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, без перабольшання, - знакавая падзея. За яго парадкам дня ўважліва сочаць і ў Беларусі, і за мяжой. Прэзідэнт заўсёды сумленны, адкрыты і заве рэчы сваімі імёнамі. Гэта заўсёды глыбокая і па зместу, і па эмоцыях размова», - адзначыла яна.
30 сакавіка, будучыя спецыялісты сістэмы аховы здароўя Бабруйскага медыцынскага каледжа сустрэліся са старшынёй Ленінскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь» Ірынай Русаковіч. Пра гэта расказалі ў грамадскім аб'яднанні. Інфармацыйна-адукацыйны праект «Заліковая размова» даў хлопцам магчымасць з першых вуснаў даведацца ў лідэра грамадскай арганізацыі аб актуальных пытаннях развіцця моцнай грамадзянскай супольнасці, зразумець яе важнасць і ўцягнуць моладзь у актыўную працу.
Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца ўжо сёння, 31 сакавіка. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00.
Тэзісы, агучаныя Прэзідэнтам у час штогадовага Паслання беларускаму народу і парламенту, стануць арыенцірам для жыцця і работы кожнага з нас. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык сустрэлася сёння з актывам маладзёжнай школы «Лідэр» Чавускага раёна. Для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія з наведваннем выставачнай экспазіцыі музея Магілёўскага аблвыканкама, залы прыёму дэлегацый і канферэнц-залы. Маладых людзей пазнаёмілі з гісторыяй і прызначэннем кожнай з аўдыторый.
У гэтым годзе Магілёўскі мясакамбінат плануе запусціць вытворчасць мясных кансерваў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар холдынгу Аляксандр Мілюцін.
Пасланне Прэзідэнта фарміруе парадак дня і вызначае арыенціры ў развіцці краіны. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў. Паводле слоў Паўла Жуйкова, сярод актыву грамадзянскай супольнасці і ў экспертным асяроддзі ўжо ідзе жывая дыскусія аб асноўных пасылах, якія, хутчэй за ўсё, прагучаць у выступленні беларускага лідэра. Людзі з нецярпеннем чакаюць тэзісаў, якія стануць арыенцірамі ў развіцці краіны на найбліжэйшы год.
У штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту кожнаму з нас будзе важна пачуць, як краіне выстаяць ва ўмовах глабальнага хаосу. Такім меркаваннем падзяліўся галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, член Савета Рэспублікі Ігар Каско.
У беларускіх старшакласнікаў з'явіцца новы факультатыў «Увядзенне ў прафесіі чыгуначнага транспарту». Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 студзеня 2023 года нумар 11, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Факультатыўныя заняткі будуць праводзіцца для 10-11-х класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Міністэрства інфармацыі аб'яўляе старт прыёму заявак на ХІХ Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Аб гэтым паведамілі ў Мінінфарме. Конкурс праводзіцца штогод з мэтай садзейнічання развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў Беларусі, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці СМІ.
Ва ўмовах знешніх абмежаванняў адным з індыкатараў паспяховага функцыянавання эканомікі выступае пераход на імпартазамяшчальныя рэйкі. Магілёўская вобласць, дзе больш за 30 працэнтаў валавога рэгіянальнага прадукту фарміруюць прамысловыя прадпрыемствы, пераарыентавалася або намацвае новыя напрамкі. Пра гэта гавораць вынікі мінулага года: у рэгіёне ў 2022-м вырабілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на 828 мільёнаў долараў, без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў. Для навочнасці: гэта на 8 мільёнаў долараў больш, чым было запланавана. А да 2021 года плюс склаў 116 мільёнаў долараў.
Пазачарговая сорак пятая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у ёй узялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. На сесію таксама былі запрошаны і прысутнічалі дэпутаты абласнога Савета - як у абласной, так і ў раённых студыях з дапамогай відэаканферэнцсувязі, члены абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайсаветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заўсёды ўяўляе сабой глыбокі аналіз абстаноўкі, якая складваецца ўнутры нашай краіны і за яе межамі. Такой думкай падзялілася член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Здорыкава.
Сёння адбылася пазачарговая сесія Круглянскага раённага Савета дэпутатаў, на якой на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта зацвердзілі Сяргея Ермаліцкага. Нядаўна ягоная кандыдатура на пасаду была ўзгодненая з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дэпутацкі корпус, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб'яднанняў.
Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства - у 11.00. Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Тэлеверсія Паслання - у 21:00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.