Архіў навін

У Магілёве праходзіць ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па 19 навучальных прадметах. Пра гэта паведаміла прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Алена Бако.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 3 «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Пры Магілёўскім спецыялізаваным Доме дзіцяці абсталявана спецыяльная група, дзе аказваюць медыка-сацыяльную дапамогу хворым дзецям. Дзеткі знаходзяцца пад наглядам прафесіяналаў, пакуль іх бацькі атрымліваюць невялікі адпачынак для аднаўлення маральных і фізічных сіл.
ААТ «Белшына» ў 2022 годзе працавала эфектыўна, нягледзячы на санкцыі. Аб гэтым у інтэрв'ю заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Бунакоў.
Праграмы Саюзнай дзяржавы скарачаць ні ў якім разе нельга, іх фінансаванне трэба павялічваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.
У Шклове з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Андрэя Мілюціна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Мемарыяльная дошка размясцілася ля Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Як адзначылі ў МНС, менавіта тут Андрэй Мілюцін пасля вайны больш за 10 гадоў узначальваў добраахвотную пажарную дружыну саўгаса «Юбілейны».
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены:
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з актывам рэгіёну. Удзел у ёй прынялі больш за 400 чалавек з ліку прадстаўнікоў сфер адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, ганаровых жыхароў вобласці, ветэранаў.
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджана дыпломам першай ступені. Упраўленне стала пераможцам у VIII Рэспубліканскім конкурсе «Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі».
«Калядная традыцыя» - самы кранальны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, старт якому быў дадзены ў 2013 годзе. І сёння члены Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і хакеісты каманды Прэзідэнта Беларусі наведалі з падарункамі дзіцячы дом у Бабруйску.
У Беларусі з 1 студзеня 2024 года павысіцца ўзровень сацыяльных гарантый грамадзянам па прадастаўленні дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах - так званых бальнічных. Гэта прадугледжана рашэннем урада нумар 945 ад 30 снежня 2022 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Тлумачыцца, што ўступленне ў сілу норм пастановы з 1 студзеня 2024 года абумоўлена тым, што неабходна правесці на працягу 2023 года шэраг арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў з боку арганізацый (наймальнікаў) і Фонду сацабароны насельніцтва.
Тыя, хто годна працаваў і выйшаў на заслужаную пенсію, заўсёды акружаны клопатам і ўвагай з боку дзяржавы. «У нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве так ёсць і так будзе», - канстатавала дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, член пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава.
У Бялыніцкім раёне знайшлі адразу дзве мінеральныя крыніцы. Адна каля вёскі Пільшычы Цехцінскага сельсавета, а другая - у самім райцэнтры. Увесну, як сыдуць талыя воды, спецыялісты возьмуць пробы на мінералізацыю, і, калі іх лячэбныя ўласцівасці будуць пацверджаны, пачнуць пошукі інвестара.
Спартыўна-забаўляльнае свята пройдзе ў Магілёве 7 студзеня ля спартыўнага комплексу «Тарпеда». Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва. Для жыхароў і гасцей горада будзе арганізаваны канцэрт і творчыя выступленні калектываў, запланавана і забаўляльная частка праграмы. Тут будуць арганізаваны спартыўныя конкурсы і розныя тэматычныя віктарыны. Акрамя таго, будзе прадстаўлена тэматычная пляцоўка МНС з дэманстрацыяй службовай тэхнікі. Яркім момантам свята стане выступленне службова-вышуковых сабак.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.
Слава аб дрыбінскіх шапавалах грымела некалькі стагоддзяў таму па ўсёй акрузе. Тады зробленыя імі валёнкі насілі нават за мяжой, аж да Амерыкі. І ў сучасным свеце, пры вялізных магчымасцях і выбары, валёнкі працягваюць быць папулярнымі, а дрыбінскіх майстроў ведаюць і ў Аўстраліі. Калектыў Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея вось ужо шмат гадоў не толькі аб'яднаў вакол сябе патомных шапавалаў, але і працягвае развіваць дзіўны народны промысел.
Кожную пятніцу студзеня ў Магілёўскім інстытуце МУС будуць праходзіць Дні адчыненых дзвярэй. - Супрацоўнікі і курсанты навучальнай установы чакаюць у госці будучых абітурыентаў, каб пазнаёміць іх з рэаліямі курсанцкага жыцця, - удакладніла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Варвара Сярова. - Наведаць наш інстытут, азнаёміцца з яго вучэбнай і матэрыяльнай базай, умовамі навучання і пражывання курсантаў факультэта міліцыі можа любы ахвочы. Адзінае - трэба папярэдне паведаміць нам аб сваім жаданні зрабіць візіт і ўзгадніць час прыбыцця.
Новую навагоднюю традыцыю - рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Ад усёй душы», ініцыяваную Прэзідэнтам, падтрымалі ў Крычаве. Актывісты райкама ГА «БРСМ», пераўвасобіўшыся ў казачных Дзеда Мароза і Снягурку, павіншавалі з 2023 годам і надыходзячымі Калядамі пажылых землякоў: Людмілу Лацкевіч, Марыю Раманаву і Святлану Янушкаву. Валанцёры паднеслі пенсіянерам салодкія падарункі, падарылі шмат цёплых слоў і віншаванняў, разам з імі выканалі папулярныя навагоднія мелодыі.
Вялікае каляднае свята пройдзе ў гарадскім парку Падміколле ў Магілёве 7 студзеня. Пра гэта расказалі ў гарадскім цэнтры культуры і адпачынку. Вялікая святочная праграма «Каляды ў Падміколлі» пачнецца ў 12.00. «Для гасцей свята падрыхтавалі цікавую і разнастайную праграму. Яе падбіралі так, каб яна спадабалася і дзецям, і дарослым», - адзначыла рэжысёр мерапрыемства Вольга Дзмітрачкова.
Дрэваапрацоўчая прадукцыя лясгасаў зараз стала больш даступнай для насельніцтва. Па даручэнні ўрада Беларусі ў кожным абласным цэнтры з'явілася гандлёвая пляцоўка. Ёсць такая і ў Магілёве, дзе прадстаўлены шырокі асартымент будаўнічых матэрыялаў, разнастайных вырабаў з дрэва, а таксама харчовая і сувенірная прадукцыя.
Моладзь Магілёўшчыны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў.
Напярэдадні Новага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод лаўрэатаў – дырэктар Духоўна-асветніцкага цэнтра прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы ў Бабруйску Васіль Баранчук і настаяцель прыхода гэтага храма пратаіерэй Віктар Толах. За сваё існаванне цэнтр стаў месцам прываблівання не толькі для дзяцей і моладзі, але і для дарослых праваслаўных. Тут упэўнены: выхаванне і адукацыя дзяцей не могуць адбывацца без духоўнага развіцця.
Сістэма «Спадчына без межаў» з пачатку года пачала дзейнічаць на тэрыторыі Магілёва, паведамляецца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты (БНП). Раней спадчынныя справы вяліся па тэрытарыяльным прынцыпе: спадчыннікам варта было звяртацца ў тую кантору або бюро, да якой тэрытарыяльна адносілася месца апошняй рэгістрацыі памерлага (канкрэтная вуліца ці раён). З Новага года аформіць спадчынныя правы да маёмасці грамадзян, якія памерлі пасля 31 снежня 2022 года, можна ў любога натарыуса Магілёва.
Падводзячы вынікі 2022 года, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што ён стаў няпростым для эканомікі рэгіёна, аднак пры гэтым даў усім і новыя магчымасці. 2022 год быў няпростым перыядам у жыцці краіны, аднак, упэўнены губернатар, санкцыйны ціск адкрывае для беларускіх прадпрыемстваў новыя магчымасці.