Архіў навін
Місія доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД прыняла ўдзел у паседжанні па рэгістрацыі кандыдатаў акруговай выбарчай камісіі №89 у Асіповічах.
«Сёння ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь місія назіральнікаў ад СНД прыняла ўдзел у працы акруговай выбарчай камісіі, - падкрэсліў міжнародны назіральнік ад СНД Тактасун Сабыраў. - Трэба адзначыць, што гэта 125-я маніторынгавая місія назіральнікаў ад СНД па ліку на прасторы Садружнасці. У Беларусі гэта 12-я маніторынгавая кампанія».
Больш за 6 тыс. школьнікаў зарэгістраваліся на рэпетыцыйны цэнтралізаваны іспыт у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
«Рэпетыцыя цэнтралізаванага іспыту ў нашай краіне пройдзе 27 студзеня. У Магілёўскай вобласці паспрабаваць свае сілы зарэгістраваліся больш за 6 тыс. школьнікаў», - адзначылі спецыялісты.
Паседжанне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў адбылося сёння ў Магілёве. Асноўным пытаннем парадку дня стала зацвярджэнне графікаў працы ўчастковых выбарчых камісій.
На палігоне Асіповіцкі з вайскоўцамі 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады праходзіць тактычнае вучэнне з баявой стральбой. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Ваеннаслужачыя выконваюць задачы з выкарыстаннем рэактыўнай сістэмы залпавага агню «град». Як заўважылі ў ваенным ведамстве, карэкціроўка стральбы вялася ў складаных умовах надвор'я з выкарыстаннем самых сучасных сродкаў разведкі, сувязі і кіравання.
БЕЛТА
Когда фронт после освобождения Мозыря и Калинковичей остановился на несколько месяцев на не очень дальних подступах к Бобруйску, началась подготовка грандиозной Белорусской наступательной операции «Багратион». Конечно, бесславные вояки вермахта не могли себя спокойно чувствовать, понимая, что Красная Армия преподнесет им очередной сюрприз. Подогревали такие ощущения и бойцы не всеми видимого фронта.
Убачыць, як на Магілёўшчыне ствараюцца прысмакі, зараз можа кожны. У год якасці на кандытарскай фабрыцы ў Круглым вырашылі прыадкрыць заслону вытворчасці сваёй прадукцыі. Так, Круглае стала яшчэ адной кропкай у прамысловым турызме Магілёўскай вобласці. На экскурсіях пабывалі школьнікі з нашага рэгіёна, а таксама са Смаленска. А на масленічны тыдзень і зусім амаль усё распісана.
На Магілёўшчыне актыўна ідзе тлумачэнне грамадзянам асаблівасцей выбарчай кампаніі. Нагадаем, Адзіны дзень галасавання ў Беларусі праводзіцца ўпершыню. Ён пройдзе 25 лютага. Беларусы адначасова будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Рад дэпутатаў.
Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе прарабіла вялікі аб'ём працы, які дазволіў дабіцца высокіх вынікаў у расследаванні рэзанансных крымінальных спраў. Ва ўзаемадзеянні з сумежнымі ведамствамі дасягнуты значныя вынікі ў расследаванні крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці мінулых гадоў.
Поисковики Могилевского областного историко-патриотического клуба «Виккру» совместно с представителями 52-го отдельного спецбатальона Минобороны обнаружили останки в минувшем сентябре у деревни Присно. По медальону установили личность бойца. Это уроженец села Ленино Рязанской области Василий Назаркин. Четыре месяца Мироненко посвятил розыску близких солдата, числившегося пропавшим без вести. Завтра они приедут из России на почетную церемонию в деревню Севостьяновичи Могилевского района.
З 1 студзеня 2024 года пры афармленні дубліката працоўнай кніжкі працадаўца будзе выкарыстоўваць даныя з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта распавяла начальніца аддзела індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ніна Грабар на прэс-канферэнцыі «Лічбавы фонд. Вынікі мадэрнізацыі «Кабінета плацельшчыка ўзносаў».
Барацьба з інвазіўнымі раслінамі, такімі як баршчэўнік Сасноўскага і залатарнік канадскі - патрабуе асаблівай увагі. Гэта адна з галоўных задач, якая сёлета стаіць перад прыродаахоўнікамі. На калегіі абласнога ведамства падкрэслілі, што ў мінулым годзе праведзены шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні выкіду шкодных рэчываў у атмасферу і рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў.
Переводчик