Архіў навін

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з дамоў сямейнага тыпу, а таксама выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сабрала сёння ў абласным цэнтры творчасці каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну. Сярод гасцей свята - 35 дзяцей з Луганскай вобласці, якія цяпер знаходзяцца на аздараўленні ў адным з санаторыяў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №1, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. У абноўленай канцэпцыі забяспечана пераемнасць адносна раней прынятых дакументаў, улічаны практыка работы з кадрамі, агульнасусветныя тэндэнцыі развіцця працоўных адносін, сучасныя рызыкі і пагрозы кадравай бяспецы краіны.
Конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіцца ўжо трэці год і кожны раз збірае на адной пляцоўцы найлепшыя творы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з усёй вобласці. Яго ўдзельнікамі па традыцыі становяцца індывідуальныя майстры, творчыя калектывы, прадстаўнікі клубных фарміраванняў, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў. Узрост іх самы розны. Напрыклад, у сёлетнім конкурсе самай юнай стала 12-гадовая Ксенія Калеснева з Дрыбінскага раёна.
Адзіны дзень галасавання пройдзе ў нашай краіне 25 лютага. Жыхары Беларусі абяруць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветах дэпутатаў. Пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Партыі, працоўныя калектывы праводзяць з'езды, зборы і канферэнцыі па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў.
Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 961 ад 28 снежня 2023 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. У дакуменце сістэмна выкладзены падыходы да мэт, задач, прынцыпаў і асноўных напрамкаў развіцця нацыянальнай культурнай прасторы Беларусі.
У Магілёве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Іванавіч Крываногаў атрымаў віншаванні ў рамках акцыі «Ад усёй душы». З падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў да ветэрана прыехала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім прадугледжваецца комплексная карэкціроўка закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» з улікам абноўленай Канстытуцыі краіны і правапрымяняльнай практыкі (апошні раз змяненні ўносіліся ў 2006 годзе). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У Магілёве супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі разам з кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Пятром Салаўёвым і школьнікамі павіншавалі са 100-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Яфімавіча Казлова. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Імяніннік прымаў віншаванні з усмешкай і падзякай. Прысутныя пажадалі яму моцнага здароўя.