Архіў навін
Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.
Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта былі ўтвораны на сумесных пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У Магілёўскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных камісій, сярод якіх адна абласная, 21 раённая, па дзве тэрытарыяльныя камісіі ў Магілёве і Бабруйску. Ужо прайшлі першыя арганізацыйныя паседжанні, дзе былі абраныя старшыні камісій, намеснікі і сакратары. Таксама зацверджаны графік працы камісій.
У Беларусі стартавала электаральная кампанія. Дэпутаты Парламента вызначылі на 26 студзеня 2025 года дату прэзідэнцкіх выбараў, а ЦВК Беларусі зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. З 7 лістапада ініцыятыўныя групы пачалі збор подпісаў у маштабах усёй краіны, прычым першымі пайшлі ў народ прыхільнікі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Беларуска Анжэла Жылінская выйграла сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету па самба ў Астане, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
У фінале спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 72 кілаграмаў беларуска сустрэлася з Алесяй Пасылкінай з Расіі. Жылінская валодала перавагай, але за паўтары хвіліны да завяршэння паядынку прапусціла атаку саперніцы, якая перамагла дзякуючы праведзенаму болеваму прыёму.
Удзельнікаў і гасцей урачыстага рытуалу прыняцця Ваеннай прысягі новым папаўненнем 9 лістапада, прымала 5 асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС у Магілёве.
Ганна Лукашэнка: «Марафон адзінства» едзе ў Магілёўскую вобласць. Спачатку Бабруйск, затым - Магілёў
15-16 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску, а 22-23 лістапада - у Магілёве. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі Ганна Лукашэнка. Паводле яе слоў, арганізатары прыкладуць максімум намаганняў, каб кожны, хто прыйдзе на канцэрт у гэтых гарадах, застаўся задаволеным. Дарэчы, у Бабруйску таксама запланаваны ўдзел у шоу аднаго вядомага дуэта - выхадцаў з Бабруйска. Іх імёны пакуль не раскрываюцца.
У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся турнір з удзелам беларускіх і расійскіх гандбалістаў.
У Магілёве да гэтага асенне-зімовага перыяду замянілі амаль 26 км цеплавых сетак. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара - галоўны інжынер Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Леанід Раманенка.
Переводчик