Архіў навін

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пасяджэнне па разглядзе вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў бягучага года.
Першы ў рэгіёне арэндны дом для медыцынскіх работнікаў адкрыўся ў Магілёве.
На першым пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны яе кіруючы склад. Адкрыў першае пасяджэнне старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Як паведамлялася раней, абласная камісія ўтворана 4 лістапада ў максімальна магчымым складзе - 13 чалавек.
Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары «Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадала аб правілах перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
Збор подпісаў грамадзянаў могуць ажыццяўляць толькі сябры ініцыятыўных груп. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары «Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
«Мы - за моцную і квітнеючую Беларусь!» - тралейбусы з такім лозунгам можна сустрэць на вуліцах Магілёва. Гэта ініцыятыва Магілёўскай абласной арганізацыі «Белая Русь». Актывісты ўпрыгожылі іх напярэдадні найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ТРК «Магілёў»
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» пацярпелі паражэнне, але выйшлі на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.